Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага лясгаса Аляксей Урбановіч падзяліўся меркаваннем пра акцыю “Беларусь адзіная”:

– Вельмі змястоўным, інфармацыйна насычаным выдаўся форум, які прайшоў у фармаце адкрытай размовы, калі ўсе жадаючыя змаглі не толькі агучыць пытанні, якія іх хвалююць, але і задаць іх у чат-бот, што працаваў на працягу ўсяго мерапрыемства. Адбыўся жывы абмен думкамі аб тым, якой нам бачыцца будучыня Беларусі.

Цікава было паслухаць меркаванні экспертаў аб плюсах і мінусах выкарыстання штучнага інтэлекту, як наладжваць адносіны з краінамі-суседкамі, ці неабходна стымуляваць вяртанне беларусаў, якія паехалі за мяжу.

Я поўнасцю згодны з выказваннямі экспертаў аб тым, што наша краіна павінна заставацца вернай тым прынцыпам, якія мы выпрацавалі на этапе фарміравання незалежнай і суверэннай Беларусі. Мы ганарымся дасягненнямі сваіх продкаў і поспехамі сучаснасці, і вельмі важна, каб кожны з нас быў паслядоўнікам, які будуе новую маладую Беларусь.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации