На другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу была зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Наша краіна прадаўжае ўпэўнены рух у будучыню.
Наконт таго, якой у гэтым працэсе з’яўляецца роля беларускай моладзі, сваё меркаванне выказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:
– Мы, маладое пакаленне беларусаў, з’яўляемся спадкаемцамі таго моцнага падмурка, які дастаўся нам ад ранейшых пакаленняў, на якім выбудоўвалася самастойная незалежная беларуская дзяржава. Наша краіна ўжо 30 гадоў паспяхова ідзе шляхам незалежнасці, і задача маладых беларусаў – захаваць і памножыць усё, што мы маем і чаго дасягнулі на сёння.
Моладзі ў нашай рэспубліцы надаецца вялікая ўвага і забяспечаны магчымасці рэалізаваць сябе ўсебакова ў любой сферы: ад навукі і культуры да спорту, валанцёрства, творчасці, і пастаянна ў гэтым працэсе адчуваецца грунтоўная падтрымка дзяржавы. У сваю чаргу і маладыя беларусы павінны падтрымліваць і прадаўжаць лепшыя традыцыі мінулых пакаленняў. У нашых папярэднікаў было шмат станоўчых задумак на карысць паспяховага развіцця беларускага грамадства і краіны, таму і наша задача – згуртавацца і прадоўжыць гэту работу.
У Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які яб’ядноўвае тысячы маладых людзей нашай рэспублікі, шмат кірункаў дзейнасці. Яны спрыяюць самарэалізацыі маладых людзей у якасці цімураўцаў, валанцёраў, удзельнікаў студатрадаўскага руху. Даказалі мы гэта ў Год добраўпарадкавання, прадоўжым даказваць у пяцігодку якасці, імкнучыся сваімі справамі, працай, клопатам акружыць як прыроду, так і старэйшае і малодшае пакаленні.
Сёння сваімі меркаваннямі, ідэямі, задумкамі маладыя беларусы актыўна дзеляцца на дыялогавых пляцоўках і сустрэчах, у тым ліку з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі ўлады чуюць і ўкараняюць у жыццё пасылы маладых людзей. Адпаведна і маладому пакаленню варта быць актыўнымі, творчымі, працалюбівымі, нераўнадушнымі, мэтанакіраванымі, бо ад нас залежыць будучыня Беларусі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ВНС
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…
У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…
11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…
Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…
С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…