У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка разам з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святланай Залучан наведалі сям’ю Грыцко, якая сёлета прыехала на Дзятлаўшчыну са Шчучынскага раёна, атрымала арэнднае жыллё ў вёсцы Белагурна. Тата сямейства працуе ў КСУП “Граніт-Агра”, мама знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, сям’я чакае папаўненне – трэцяе дзіця.
– У гэты чароўны пераднавагодні час мы віншуем вашу сям’ю з надыходзячым святам, рады, што ў вас усё наладжваецца, жадаем, каб і далей ваша жыццё складвалася найлепшым чынам. Прыміце гэты салодкі падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, – павіншаваў Вадзім Аляксандравіч.
Няхай яшчэ адной шматдзетнай сям’ёй на Дзятлаўшчыне стане больш.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #нашидети
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…
У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…
11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…
Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…
С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…