28 студзеня ў Мінску праходзіць форум “Беларусь інтэлектуальная”, удзел у якім прымае дэлегацыя Гродзенскай вобласці.
Сваім меркаваннем аб падзеі падзяліўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка:
– Форум – гэта пляцоўка, якая дазваляе злучыць намаганні ўлады, навукі і бізнесу для прыняцця актуальных рашэнняў і далейшага развіцця нашай краіны. Як адзначаюць эксперты, сярод якіх старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, міністр адукацыі Беларусі, старшыня РГА “Белая Русь” Андрэй Іванец, у наш час тэмы інтэлектуальнага развіцця краіны і нацыі выходзяць за рамкі акадэмічных дыскусій і становяцца пытаннямі нацыянальнай бяспекі.

На сустрэчы “Беларусь інтэлектуальная” ў навукоўцаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў рэальнага сектара ёсць магчымасць для абмеркавання ўкаранення распрацовак, якія хутка стануць асновай нашага экспарту і ўнутранай стабільнасці. У стагоддзе высокіх тэхналогій беларусам нельга забываць, што заўтра дзяржавы пачынаецца ўжо сёння, і форум дапамагае зрабіць гэты працэс больш збалансаваным і спрошчаным.
Арганізатары падзеі адзначаюць, што галоўны вынік, якога яны чакаюць ад работы Прэзідыума НАН і “БелЭкспа” – гэта аб’яднанне экспертнай супольнасці вакол адзінай стратэгіі суверэннага развіцця Беларусі.
У праграме форуму чатыры тэматычныя блокі: “Тэхналагічнае лідарства”, дзе абмяркоўваецца выкарыстанне штучнага інтэлекту ў эканоміцы, лічбавае праектаванне тэхнікі, развіццё айчыннага электратранспарту; “Здароўе нацыі”, які прысвечаны сучасным выклікам у медыцыне і развіццю персаналізаванага лячэння з высокатэхналагічнымі метадамі; “Харчовая бяспека” з разглядам ролі генетыкі ў сельскай гаспадарцы, рэалізацыі Дактрыны харчовай бяспекі да 2040 года, падрыхтоўкі кадраў для АПК; “Захаванне гістарычнай праўды” – закране асновы дзяржаўнай ідэалогіі, пытанні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўклад навукі ў расследаванне гэтых падзей.
Удзельнікаў форуму таксама чакае наведванне відовішчнай выставы дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае