Актуальнае меркаванне. Марына Лашкоўская: “Лідарства ў спорце – гэта яшчэ і здароўе”

У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама

сумесна з упраўленнем спорту і турызму, удзел у якім прынялі начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў адукацыі, гарадскога і раённых выканкамаў, адміністрацый раёнаў горада Гродна, а таксама кіраўнікі ўстановаў адукацыі Прынёмання.

– Былі абмеркаваны стан фізічнага выхавання ва ўстановах адукацыі, вынікі выступлення зборнай каманды вобласці на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў у 2025 годзе, задачы на 2026-ы, – падзялілася ўражаннямі ад паездкі ў абласны цэнтр начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Для прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны прыемным момантам стала цырымонія ўзнагароджання за выдатныя вынікі ў абласной спартакіядзе школьнікаў і навучэнцаў каледжаў-2025. Пераможцы і прызёры былі адзначаны за значны ўклад у развіццё спорту, папулярызацыю фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця сярод моладзі Гродзенскай вобласці. Кубкам і дыпломам першай ступені ўзнагароджаны Дзятлаўскі раён. Іх нам з загадчыкам сектара спорту райвыканкама Дзмітрыем Ёдам уручылі начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык і начальнік упраўлення спорту Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі.

Дасягнуць такіх вынікаў прыемна і хвалююча, бо летась мы былі на пятай пазіцыі, а цяпер – лепшыя ў сваёй падгрупе. Безумоўна, у планах надалей – захаваць тое, што маем, і ўтрымаць пазіцыі. Раён ацэньваўся грунтоўна па многіх паказчыках: у залік ішлі вынікі зімовага шматбор’я, спаборніцтваў “Снежны снайпер”, комплексу “Абаронца Айчыны”, “Шкаліяда” і іншыя. Пастараемся і надалей актыўна далучаць юных дзятлаўчан да заняткаў спортам і фізічнай культурай.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

31 минута ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

20 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

2 дня ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

2 дня ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

2 дня ago