Categories: Грамадства

Акрэслілі актуальныя пытанні

Абласная інфармацыйная група сустрэлася  з працоўным калектывам ДРБУ №119 горада Дзятлава і жыхарамі аграгарадка Раклевічы.

У склад працоўнай группы ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай улады: старшыня Дзятлаўскага  раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, пракурор  Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык. Узначаліла інфармацыйную сустрэчу намеснік пракурора па Гродзенскай вобласці  старшы саветнік юстыцыі Святлана Рахман.

У ходзе сустрэчы Святлана Рахман адзначыла, што апошнім часам ў вобласці назіраецца зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці. Аднак назіраецца значны рост  злачынстваў у сферы інфармацыйнай бяспекі.

Большая частка дадзеных злачынстваў заключаецца ў атрыманні несанкцыянаванага доступу да ўласных старонак карыстальнікаў розных сацыяльных сетак і паштовых скрыняў. Назіраецца і рост злачыннасці па прысваенні фінансавых сродкаў з  пластыкавых банкаўскіх картаў карыстальнікаў.

За апошнія гады ў краіне ў цэлым і ў Гродзненскай вобласці ў прыватнасці зафіксавана павелічэнне колькасці злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да непаўналетніх.

Аб асноўных фактах, формах і тыпах гвалту і жорсткага абыходжання з непаўналетнімі, а таксама наступствах уздзеяння такога роду злачынстваў у дачыненні да дзяцей расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч. Таксама ён спыніўся на каардынацыі  дзейнасці работы спецыялістаў  і праваахоўных органаў пры гвалце і жорсткім абыходжанні з непаўналетнімі і мерах пакарання зламыснікаў.

Пра магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва і падатковым стымуляванні дзелавой і прадпрымальніцкай актыўнасці расказала прысутным намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне Таццяна Касцюкевіч.

Актыўна абмяркоўвалася пытанне “Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” ў Гродзенскай вобласці” сярод работнікаў ДРБУ №119 горада Дзятлава. На хвалюючыя пытанні па занятасці насельніцтва ў Дзятлаўскім раёне адказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Алена Савань.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Безопасность — это совокупность маленьких привычек

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям присоединились к маршруту автолавки — проехали по деревням Жуковщинского…

1 час ago

Юные легкоатлеты Дятловской ДЮСШ достойно выступили на областных соревнованиях

С 24 по 25 сентября в Гродно прошли открытые соревнования Гродненской области по легкой атлетике,…

3 часа ago

Госавтоинспекция проведет профилактическое мероприятие в отношении перевозок пассажиров автомобилями-такси

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…

6 часов ago

Крыніцы жывой памяці

Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і  канфесій кавалася непаўторная…

6 часов ago

Аб праекце мадэльнага закона СНД па абарачэнні каштоўных папер

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…

6 часов ago

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

22 часа ago