У святочныя навагоднія і калядныя дні, калі ўсе весяляцца і дораць адзін аднаму падарункі, асабліва хочацца падтрымаць і парадаваць дзетак, якія хварэюць. Таму ў рамках акцыі “Нашы дзеці” з цацкамі, настольнымі гульнямі, салодкімі прысмакамі да пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы завіталі ў госці начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, яе намесніца Марына Гуговіч і, вядома ж, галоўныя героі зімовых святаў Дзед Мароз са Снягуркай.




– Шчыра віншуем вас усіх з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым, жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, радасці, міру, каб наступны Новы год вы абавязкова сустракалі дома, каб дзеткі не хварэлі і радавалі сваіх бацькоў, а да медыцынскіх работнікаў прыходзілі проста для прафілактычнага агляду, – пажадала Марына Лашкоўская.



З непадробнай радасцю дзеці вадзілі з гасцямі карагоды, спявалі песні, гулялі, расказвалі Дзеду Марозу вершы і дружна дзякавалі за прыемныя падарункі.











Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #нашидети