У рамках раённай цімураваланцёрскай працоўнай акцыі “Снегапад”, якая стартавала 9 студзеня па ініцыятыве членаў Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА”, раённага камітэта ГА “БРСМ”, раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!”, навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук праявілі сапраўдны клопат пра сваіх землякоў.



Дзеці з энтузіязмам дапамагаюць пажылым грамадзянам, якія жывуць адзінока, ветэранам працы, прыбіраючы снег з іх участкаў.

Акрамя таго, юныя валанцёры актыўна ўдзельнічаюць ва ўборцы снегу на тэрыторыі самой школы, робячы яе бяспечнай і чыстай.
Аляксандра ЯКШУК,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ”, навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Поможемкоммунальщикам