Акцыя “Нашы дзеці”. У Новым годзе будзьце здаровымі і шчаслівымі

Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” крочыць па Дзятлаўшчыне, і ў гэты час коджны дарослы можа стаць для дзяцей добрым чараўніком.

У пераднавагоднія дні пажаданні і мары маленькіх дзятлаўчан выконвалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

Яны завіталі ў сацыяльныя ўстановы раёна, маленькім насельнікам якіх асабліва патрэбны ўвага і навагоднія цуды. 

Выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымалі ў падарунак гульнявое развіваючае абсталяванне, а таксама куфэркі з цукеркамі і найлепшымі пажаданнямі. Дырэктар установы Марына Гуговіч расказала пра поспехі педагогаў і навучэнцаў, у ліку якіх – перамога ў рэспубліканскім конкурсе. Яна падзякавала кіраўніку раёна за пастаянную падтрымку і ўвагу да  навучальнай установы, дзе займаюцца асаблівыя дзеці. Госці сумесна з выхаванцамі і педагогамі склалі свой вянок навагодніх пажаданняў.

У сацыяльна-педагагічным цэнтры разам з Андрэем Садоўскім і Марынай Лашкоўскай дзяцей віншавалі Дзед Мароз і Снягурачка, з якімі маленькія і юныя насельнікі ўстановы вадзілі карагоды і гулялі ў гульні.

Андрэй Уладзіміравіч павіншаваў калектыў цэнтра і яго жыхароў з надыходзячымі чароўнымі святамі:

– Новы год – гэта час, калі ўсім хочацца верыць у цуды, весяліцца, загадваць самыя смелыя жаданні. Хачу пажадаць, каб вашы мары абавязкова збыліся ў надыходзячым годзе і вы былі шчаслівыя.

Разам з Марынай Яўгеньеўнай ён уручыў калектыву цэнтра гульнявое абсталяванне і спартыўны інвентар, а кожныму з дзяцей – падарунак, аб якім яны прасілі Дзеда Мароза.

Гасцям прапанавалі пазнаёміцца з бытавымі ўмовамі, абнаўленнямі, якія адбыліся сёлета пры падтрымцы раённага бюджэту.

У вялікім гасцінным доме, дзе жывуць прыёмныя бацькі-выхавальнікі Марына і Аляксандр Русаўскія і дзесяць дзяцей, пануе атмасфера любові, клопату і добразычлівасці.

Дзеці расказалі кіраўніку раёна пра свае поспехі ў вучобе і спорце, аб тым, як дапамагаюць бацькам.

Андрэй Уладзіміравіч пажадаў вялікай сям’і здароўя, дабрабыту, смелых мараў і высокіх дасягненняў і ўручыў падарункі, якія дададуць утульнасці, стануць памочнікамі гаспадару і гаспадыні – гэта машына для мыцця посуду і сучасная газонакасілка, а таксама садовыя прылады і рэчы для дома, аб якіх прасіла сям’я.

Марына Лашкоўская таксама павіншавала дружную сям’ю з надыходзячымі Калядамі і Новым годам і ўручыла дзецям падарункі.

– Мы заўсёды адкрытыя для вас, гатовы падтрымаць не толькі ў навагоднія святы, а ў любы час, – адзначыў старшыня райвыканкама.

Марына і Аляксандр Русаўскія падзякавалі гасцям за цёплыя словы і падтрымку, падарылі на памяць календары на наступны год.

Цуды толькі пачынаюцца: у гэтыя навагоднія святы ні адно дзіця на Дзятлаўшчыне, як і ва ўсёй Беларусі, не застанецца без увагі і падарунка. У гэтым дапамогуць добрыя чараўнікі – работнікі калектываў і члены грамадскіх арганізацый раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #нашидети

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

18 часов ago