Напярэдадні навагодніх святаў рэалізуецца шмат дабрачынных акцый, у тым ліку самая маштабная рэспубліканская “Нашы дзеці”.

У час яе нашы суайчыннікі, неабыякавыя да дзяцей з няпростым лёсам, наведваюць інтэрнаты, сацыяльныя прытулкі, шматдзетныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. З’явіліся такія дабрадзеі і ў юных дзятлаўчан: супрацоўнікі ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” арганізавалі для выхаванцаў прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава і юных насельнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу Русаўскіх паездку ў горад Мінск.

Для ўдзельнікаў вандроўкі была арганізавана экскурсія па тэрыторыі прадпрыемства, у зборачны цэх і цэх вытворчасці дэталяў. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў музеі завода, дзе даведаліся яго гісторыю, біяграфіі людзей, якія тут працавалі, пачулі, з кім сёння супрацоўнічае прадпрыемства. Кожны з дзяцей атрымаў індывідуальны падарунак, а для сацыяльнага прытулка супрацоўнікі холдынгу набылі дзіцячы спартыўны комплекс.

Не менш цікава прайшло наведванне навагодняга музычнага паказу “Галоўная ёлка краіны “Цуды без чараўніцтва” ў Палацы Рэспублікі. З першых хвілін дзеці акунуліся ў сапраўдную казку. Яркія касцюмы, таленавітыя артысты і займальны сюжэт нікога не пакінулі абыякавым. Успаміны аб паездцы ў сталіцу яшчэ доўга будуць радаваь нашых маладых землякоў.

Калектыў сацыяльна-педагагічнага цэнтра выказвае словы шчырай удзячнасці ўсім, хто падарыў юным дзятлаўчанам гэты цудоўны навагодні сюрпрыз.

Алена ЯБЛОНСКАЯ,
выхавальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #нашидети

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации