Акцыя “Ад усёй душы”. Увага і цеплыня сэрцаў – найлепшыя падарункі

Разам з чарадой навагодніх святаў на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, закліканая акружыць увагай і клопатам пажылых грамадзян.

Гэтым разам свята завітала ў бальніцу сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы: пацыентаў установы наведалі з падарункамі кіраўніцтва раёна, духавенства, адміністрацыя Дзятлаўскай ЦРБ, раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, КСУП “Жукоўшчына”.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў усіх з навагоднімі святамі і нагадаў галоўны сэнс дабрачыннай акцыі:

– Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава: у аснову нашага ладу закладзены прынцыпы сумленнасці, духоўнасці, згодна з якімі мы з павагай і клопатам ставімся да кожнага чалавека.  Аб гэтым нагадваюць цудоўныя навагоднія дабрачынныя акцыі. Кожны чалавек у сваім жыцці можа сутыкнуцца з непрадбачанымі абставінамі, патрапіць у складанае становішча, калі ўзнікае патрэба ў сацыяльных установах. Такім чынам дзяржава бярэ на сябе клопат аб сваіх грамадзянах. Сацыяльныя арганізацыі шырока прадстаўлены і на Дзятлаўшчыне, тут людзям дапамагаюць падтрымліваць здароўе, акружаюць цяплом і спагадай. Сёння створаны дастойныя ўмовы для жыхароў і пацыентаў такіх установаў, ёсць магчымасць кожны год за сродкі раённага бюджэту рабіць уклад у паляпшэнне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Невыпадкова акцыі “Ад усёй душы” і “Нашы дзеці” праходзяць у Беларусі ў пару навагодніх і калядных святаў. Да ўдзелу ў іх далучаюцца калектывы арганізацый, грамадскія аб’яднанні, валанцёры, проста нераўнадушныя людзі, якія маюць магчымасць падарыць часцінку дабрыні тым, хто найбольш мае патрэбу ў ёй. Ад кіраўніцтва раёна выказваю словы ўдзячнасці ўсім, хто не застаўся ў баку ад добрай справы. Асаблівыя словы адрасую вам, медыцынскія і сацыяльныя работнікі – людзі з вялікім сэрцам. У гэтыя святочныя дні жадаю сіл, бадзёрасці духу, моцнага здароўя, а нашай Айчыне – міру і росквіту.   

У межах дабрачыннай акцыі бальніца сястрынскага догляду атрымала прыемны падарунак: з раённага бюджэту была пералічана сума ў пяць тысяч рублёў на набыццё электрычных цырульных прыладаў, гігіенічных сродкаў, а таксама салодкіх падарункаў для пацыентаў.

Да віншаванняў далучыўся благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Іаан Кісель:

– Гасподзь кажа: тое дабро, што вы зрабілі на зямлі сваім бліжнім, вы зрабілі для мяне. Таму акцыі, якія цяпер праходзяць у нашай краіне, уратавальныя для іх ініцыятараў і ўдзельнікаў. Яшчэ раз сардэчна віншую ўсіх з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. Жадаю вам сіл цялесных і выратавання душы.

Па добрай традыцыі са свежымі яблыкамі з садоў КСУП “Жукоўшчына” да сваіх падапечных завітала галоўны спецыяліст арганізацыі Ірына Красоўская.

Артысты Гезгалаўскага дома культуры разам з навучэнцамі Гезгалаўскай сярэдняй школы падрыхтавалі для пацыентаў бальніцы святочную канцэртную праграму.

Па завяршэнні мерапрыемства госці наведалі ў палатах пацыентаў, якія не змаглі прысутнічаць на канцэртнай праграме. Кіраўнік раёна пагутарыў з персаналам бальніцы аб надзённых справах, пажаданнях па ўмовах работы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

3 часа ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

3 часа ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

4 часа ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

5 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

6 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

7 часов ago