На Дзятлаўшчыне эстафету святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачалі вахты памяці ў сельскіх саветах.
Яны ладзяцца ў рамках раённай акцыі “Ад помніка да помніка”. 4 мая вахта памяці прайшла ў аграгарадках Дварэц, Вензавец, Хвінявічы.
У Дварцы ўдзельнікаў сустрэчы віталі першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, ксёндз Віктар Захарэўскі, мясцовыя школьнікі. Прысутныя ўзгадалі гісторыю подзвіга беларускага народа ў час вайны, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, а напрыканцы ўсклалі кветкі да манумента.
У аграрадку Вензавец прысутных віталі начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Жэгала, старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко, дырэктар КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік, дырэктар Вензавецкай сярэдняй школы Ганна Франюк. Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы былі прыняты ў піянеры.
Да помніка ўсе прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.
Ірына СТЫРНІК
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…