На Дзятлаўшчыне актыўна ідзе жніво.
На ўборцы пшаніцы ў СГФ “АграМілк” працуе сучасны, першы ў раёне ротарны камбайн вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”, які ў параўнанні з папярэднікамі мае шэраг адметных асаблівасцяў.
Шырыня захопу жаткі ў такой тэхніцы больш за 9 метраў, прапускная здольнасць значна вышэйшая – 16 кілаграмаў зерня ў секунду. Як і ўся новая збожжаўборачная тэхніка, машына абсталявана клімат-кантролем, сучаснымі электроннымі прыборамі, якія могуць адразу вызначыць вільготнасць сабранага збожжа і ўраджайнасць палетку.
Сучасная “разумная” тэхніка аснашчана сістэмай дакладнага земляробства, можа кіравацца праз спадарожнік або сігнал навігацыі з зямлі. Аднак “аграмілкаўцы” – прыхільнікі традыцыйных метадаў жніва, таму за рулём – вопытны экіпаж у саставе камбайнера Аляксандра Родзькі і памочніка Уладзіміра Юрчука.
Варта заўважыць, што гомельскі камбайн GS2124 не саступае свайму дарагому замежнаму аналагу Lexion 770, ён добра зарэкамендаваў сябе на жніве. Таму 8 жніўня ў “АграМілку” з’явіцца яшчэ адзін аналагічны экземпляр.
Наталля АВЯРЧУК
Фота і відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…