У аднаго – уборачная страда, а другі, скарыстаўшыся момантам, паспяхова папоўніў уласныя запасы нахабна скрадзеным дзяржаўным камбікормам, зернем, ну і, зразумела, каляровым палівам…

А пасля аператыўнікам ён бажыўся, што знайшоў каністру ў лесе…

Спакуса пагрэць рукі на ўборцы ўраджаю вялікая для жулікаў усіх масцей. На жніве сканцэнтраваны значныя матэрыяльныя рэсурсы – і аматары чужога выкарыстоўваюць розныя хады, каб імі завалодаць.

Днямі супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў вёсцы Круцілавічы быў затрыманы 57-гадовы механізатар. Ён захоўваў у сваім двары дома 130 літраў афарбаванага дызельнага паліва, 20 літраў тасолу, 20 літраў маторнага масла і 10 літраў нігролу.

Самае цікавае, усе ведаюць, што на перыяд уборачнай кампаніі міліцыяй арганізаваны аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу. Рэйды праходзяць штодзённа па ўсім раёне.

У мінулым годзе “Крымінальная хроніка” ў раённай газеце таксама стракацела фактамі крадзяжоў па лініі АПК: у ліпені “засвяціліся” гаспадаркі “Дварэц-Агра” і “Войневічы”, у жніўні – 30 літраў знайшлі ў механізатара з “Жукоўшчыны”, у верасні вадзіцель з “Граніт-Агра” “прытаргоўваў” камбікормам і фуражным ячменем.

Як бы не было сумна, такі ён, адваротны бок жніва.

Што параіць аматарам лёгкай нажывы, хто слепа давярае сваёй фартуне: не перахітрыце самыя сябе, бо лава падсудных суда Дзятлаўскага раёна і месца антыгероя на паласе ў “Перамозе” вас ужо чакаюць.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

4 часа ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

4 часа ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

6 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

6 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

6 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

9 часов ago