Агітацыя за байкот выбараў супярэчыць літары і духу закону, заявіла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

“Лічыць магчымым і мэтазгодным вядзенне перадвыбарнай агітацыі, накіраванай на зрыў выбараў, – нонсэнс, гэта супярэчыць духу закону і літары закону. Выбары – гэта дарагое дзяржаўнае мерапрыемства, ад яго залежыць лёс краіны, і зрываць яго толькі таму, што выбары некаму не падабаюцца або не падабаецца спіс кандыдатаў, проста безадказна. Дзяржавы не павінны дапускаць такога”, – лічыць старшыня ЦВК.

Паводле яе слоў, раней у беларускім заканадаўстве была норма, якая прадугледжвала магчымасць вядзення агітацыі як за ўдзел у выбарах, так і супраць іх. “На гэты момант магчыма агітацыя толькі за ўдзел у выбарах або за канкрэтных кандыдатаў. Агітацыя, накіраваная на зрыў выбараў, гэта значыць на іх байкот, з’яўляецца незаконнай і можа карацца адміністрацыйнай адказнасцю. Калі кандыдаты (або іх давераныя асобы) будуць займацца такой агітацыяй, можна страціць нават рэгістрацыю кандыдата ў прэзідэнты. Гэта абсалютна правамерная норма”, – заўважыла Лідзія Ярмошына.

“Ды і само паняцце перадвыбарнай агітацыі прадугледжвае заклік да ўдзелу ў выбарах, галасавання за таго ці іншага кандыдата. Калі мы не можам прымушаць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах (як робяць некаторыя цалкам развітыя дзяржавы, дзе ў адваротным выпадку людзі могуць панесці адміністрацыйную адказнасць), то, прынамсі, дзейнасць, накіраваную на зрыў выбараў, вядома, трэба спыняць”, – дадала старшыня ЦВК.

Як паведамлялася раней, да 10 верасня Цэнтрвыбаркам плануе зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты, пасля чаго пачнецца найбольш цікавы перыяд выбарчай кампаніі – перыяд перадвыбарнай агітацыі.

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации