Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў на Дзятлаўшчыне

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў сёння на Дзятлаўшчыне.

Яго тэмы: «Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва», «Падатковае стымуляванне дзелавой і прадпрымальніцкай актыўнасці», «Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» ў Гродзенскай вобласці», «Прафілактыка гвалту ў адносінах да непаўналетніх».

Інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам сустрэлася з калектывам Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода «Алгонь».

Важныя моманты першага пытання акрэсліла галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Вольга Жалязоўская. Паводле яе словаў, найбольш важкі ўклад у бюджэт раёна ўнеслі прадпрыемствы “Алгонь”, “Ізакам”, “Ізакам Пласт”, санаторый “Радон” і РУП “ЖКГ”.

У апошнія гады ў Беларусі вядзецца актыўная палітыка па ўдасканаленні падатковага заканадаўства. Напрыклад, цяпер любая фізічная асоба можа звярнуцца ў падатковую інспекцыю любога горада, а не толькі па месцы рэгістрацыі.

Беларусам таксама прадастаўляецца магчымасць рэалізацоўваць сельгаспрадукцыю, якая вырабляецца ў асабістай гаспадарцы, без падаткаў. Трэба толькі ўзяць даведку ў сельскім савеце пра пацверджанне наяўнасці свайго зямельнага ўчастка. Не забараняецца прадаваць ягады, грыбы –  гэта таксама падаткам не абкладаецца.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Святлана Волкава азнаёміла прысутных з Дэкрэтам № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”.Ідэалогія гэтага дакумента накіравана на зацікаўленасць грамадзян у працаўладкаванні і сваім укладзе ў эканоміку краіны.

Акрамя працаўладкавання працаздольнага насельніцтва, у раёне арганізавана занятасць моладзі. У вольны ад вучобы час школьнікі могуць дзве гадзіны ў дзень прысвяціць рабоце, якая прынясе фінансавы прыбытак.

Для рэалізацыі Дэкрэта №3 у раёне створана камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Адна з галоўных яе задач – праверыць дакладнасць усіх дадзеных па грамадзянах, якія трапілі ў базу не занятых у эканоміцы Рэспублікі Беларусь.

Намеснік начальніка Дзятлаўскага АУС Дзятлаўскага райвыканкама Уладзімір Святоха падняў важную тэму прафілактыкі гвалту ў адносінах непаўналетніх. Ён прывёў несуцяшальныя прыклады таго, што не заўсёды дзіця можа быць абаронена ад гвалту нават у сваёй сям’і, падрабязна расказаў аб відах гвалту, пра адказнасць тых, хто прычыняе падобныя траўмы непаўналетняму.

Напрыканцы сходу старшыня Казлоўшчынскага сельсавета Вадзім Бялятка папярэдзіў прысутных, што на тэрыторыі сельсавета зафіксаваны факты шаленства і папрасіў жыхароў быць уважлівымі да сваіх хатніх жывёлаў.

Таксама для членаў інфармацыйнай групы работнікі Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” правялі экскурсію па прадпрыемстве.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago