Адзіны дзень інфармавання. Беларусь адрадзілася і стала высокатэхналагічнай дзяржавай

16 красавіка на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага сустрэлася з працоўным калектывам  Дзятлаўскай ЦРБ, рэспубліканская група пад кіраўніцтвам першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова выступіла перад працоўнымі калектывамі ТАА “Триал эксперт” і СТАА “Суперпак инвест”, абласная група на чале з першым намеснікам старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Канстанціна Цехановіч – перад працоўнымі калектывамі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” і Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, з працоўнымі калектывамі і грамадзянамі па месцы жыхарства сустрэліся групы старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага і намеснікаў старшыні райвыканкама.

Ключавой тэмай размовы стала дата, якая аб’ядноўвае мінулае, сучаснасць і будучыню: 26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая стала найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі. Нягледзячы на тое, што рэактар выбухнуў на сучаснай тэрыторыі Украінскай Рэспублікі, у выніку Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны. Амаль чвэрць тэрыторыі аказалася забруджанай радыенуклідамі, перасталі існаваць 479 населеных пунктаў у Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Сумарная шкода ад наступстваў аварыі ацэньвалася ў 32 бюжэты рэспублікі 1985 года.  

Той страшны год стаў адпраўной кропкай для беларусаў у доўгім складаным шляху па мінімізацыі наступстваў аварыі, адраджэнні забруджаных тэрыторый і вяртанні звыклага і бяспечнага жыцця. У цэнтры ўвагі дзяржавы, як і заўсёды, было жыццё і здароўе людзей. Тэрмінова правялі адсяленне і дэзактывацыю забруджаных тэрыторый, пахаванне радыеактыўных адходаў, прыняты меры па максімальным зніжэнні доз выпраменьвання.

З гэтай мэтай у 1988 годзе на адселеных тэрыторыях Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў быў створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік плошчай 217 га.

За гэтыя гады было рэалізавана шэсць дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС і сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў. На сёння ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Дзяржаўная праграма “Інфраструктура бяспекі насельніцтва”, якая з’яўляецца лагічным працягам папярэдніх.

За пасляаварыйны перыяд былі адноўлены 1657 населеных пунктаў нашай краіны (45 % ад усіх забруджаных у выніку аварыі), у сельскагаспадарчы абарот вернуты 20,5 тысячы гектараў земляў. Прадукцыя, якая вырошчваецца на іх, праходзіць строгі радыелагічны кантроль. У нашай краіне дзейнічаюць больш жорсткія, чым у ЕАЭС, дапушчальныя ўзроўні ўтрымання радыенуклідаў у прадуктах харчавання, якія разам з тым гарантуюць іх высокую якасць. З мэтай кантролю ў краіне працуе разгалінаваная сетка лабараторый і пастоў, якія пастаянна праводзяць дыягностыку глебы і гатовай прадукцыі.

Пад кантролем і стан нашых лясоў: у комплекс ахоўных мерапрыемстваў уваходзіць абавязковы радыяцыйны кантроль і прафілактыка.

У ліку прыярытэтаў у Рэспубліцы Беларусь застаецца сацыяльная абарона насельніцтва. Больш за палову сродкаў, якія выдзяляюцца штогод на мінімізацыю наступстваў чарнобыльскай аварыі, накіроўваюцца на абарону людзей, пацярпелых ад яе, найперш – кантроль і захаванне здароўя.

У 2002 годзе пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Гомелі быў адкрыты навукова-практычны цэнтр рацыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. Клініка аснашчана найноўшым абсталяваннем і адпавядае еўрапейскім стандартам аказання медыцынскай дапамогі. Таксама за саракагоддзе ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў аховы здароўя, гэта выразна відаць і на прыкладзе Дзятлаўскага раёна.

Для санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення дзяцей створаны 12 дзіцячых цэнтраў, якія круглы год прымаюць маленькіх пацыентаў. Дзеці, якія маюць паказанні для санаторна-курортнага лячэння, забяспечваюцца ім на 100 %.

На працягу 40 гадоў работы па адраджэнні і ўстойлівым сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў не спыняліся ні на хвіліну, прадоўжацца яны і ў далейшым. Усе намаганні скіраваны на тое, каб і на некалі адселеных землях людзі змаглі жыць звыклым жыццём.

Чарнобыльская бяда згуртавала беларусаў і дала трагічны, але каштоўны ўрок бяспекі, які быў улічаны нашай і іншымі краінамі. Беларуская АЭС, якая паспяхова функцыянуе ўжо пяць гадоў, аснашчана шматузроўневай сістэмай бяспекі. Яна выпрацоўвае 40 % электрычнай энергіі, якую спажываюць у нашай краіне. Дзякуючы яе рабоце Беларусь забяспечыла сябе крыніцай экалагічна чыстай і даступнай для насельніцтва энергіяй.

Запуск БелАЭС даў пачатак новаму этапу развіцця нашай краіны.

– Усе мы помнім чарнобыльскую трагедыю і зробім усё магчымае, каб не дапусціць яе паўтарэння. Вельмі шмат бюджэтных сродкаў было выдзелена і працягвае выдаткоўвацца на ліквідацыю наступстваў аварыі. Аднак і без атамнай энергетыкі сёння нікуды. Мы ўжо прывыклі жыць у камфорце і развіцці, якое яна дапамагае дасягнуць. Слушна сказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пра тое, што ўзвядзенне АЭС не толькі ўмацавала нашу энергетычную бяспеку, але і вызначыла далейшае развіццё Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы, – адзначыў Андрэй Садоўскі.

Вострую тэму выпальвання сухой расліннасці ў сваім выступленні падняў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык:

– Усе мы хочам вясной навесці парадак на прысядзібнай тэрыторыі, але рабіць гэта варта, прымаючы ўсе меры перасцярогі і не парушаючы закон. Цана самавольства можа быць вельмі высокай.

Ён расказаў пра пажары, якія адбыліся ў Гродзенскай вобласці па гэтай прычыне. На Дзятлаўшчыне таксама ёсць падобныя прэцэдэнты: напрыклад, жыхарка аднаго з сельскіх населеных пунктаў раёна вырашыла вынесці вуголле з печы, не ўпэўніўшыся ў тым, што яно перагарэла. Як вынік – пажар і шкода экасістэме, ацэненая ў чатыры тысячы рублёў.

Таксама Сяргей Сяргеевіч нагадаў прысутным аб надзейным ратаўніку, які павінен быць у кожным домаўладанні, – аўтаномным пажарным апавяшчальніку.

У аддзел унутраных спраў не перастаюць паступаць званкі ад ахвяраў кіберзлачынцаў, паведаміў намеснік начальніка АУС райвыканкама Андрэй Юшкевіч. На жаль, такіх фактаў становіцца больш, а парушальнікі закона – усё больш вынаходлівыя. У выніку падманутыя грамадзяне губляюць тысячы і дзясяткі тысяч рублёў, якія малаверагодна вярнуць назад. Андрэй Яўгеньевіч нагадаў асноўныя меры прафілактыкі такіх здарэнняў.

Андрэй Садоўскі расказаў аб планах на гэты год у сацыяльнай і іншых сферах жыцця. У прыярытэце – умацаванне інфраструктуры, рамонт дарог і будаўніцтва арэнднага жылля, ім будуць забяспечвацца ў першую чаргу маладыя спецыялісты, якія прыбываюць у наш раён працаваць. Дарэчы, у 2026 годзе ў Дзятлаўскай ЦРБ чакаецца 20 маладых медыкаў.  

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, Вольгі ЮШКЕВІЧ, Ірыны СТЫРНІК, Святланы ГРЫШЫНАЙ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

12 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

13 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

13 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

14 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago