21 чэрвеня ў Дзятлаўскім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэмах: «Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь», «Арганізацыя занятасці дзяцей у летні перыяд і забеспячэнне іх бяспекі», «Пажарная бяспека і правілы паводзін у лесе ў пажаранебяспечны перыяд».

У Вензаўцы працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам.

Першае пытанне працоўным калектывам раскрыў галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Лявончык. Ён адзначыў, што ў нашай краіне сфарміравана заканадаўчая база, якая забяспечвае комплекснае рэгуляванне пытанняў выкарыстання і аховы зямель, лясоў, вод, нетраў, атмасфернага паветра і азонавага пласта, расліннага і жывёльнага свету, прыродных тэрыторый, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, а таксама адносін у галіне бяспекі генна-інжынернай дзейнасці, абыходжання з адходамі.

Асноўныя напрамкі экалагічнай палітыкі адлюстраваны ў Стратэгіі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на перыяд да 2025 года, Воднай стратэгіі на перыяд да 2025 года, Дзяржаўнай праграме «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2016-2020 гады, а таксама закладзены ў аснову Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года.

Цяпер прыняты шэраг пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносна павышэння эфектыўнасці рэгулявання праваадносiнаў у частцы вызначэння шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю; выдачы сертыфіката аб пацверджанні паходжання энергіі і падключэння электраўстановак да электрычнай сеткі; атрымання дазволаў на спецводакарыстанне; прадастаўлення заключэнняў аб адсутнасці ў прадукцыі азонаразбуральных рэчываў; правядзення дзяржаўнай геалагічнай экспертызы.

Андрэй Лявончык падкрэсліў, што ў рамках ажыццяўлення кантролю за навядзеннем парадку на зямлі тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды ў I квартале 2018 года праведзена звыш 10 тысяч кантрольных мерапрыемстваў. Па выніках праверак выяўлена 8,2 тысяч парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Пра зянятасць дзяцей у летні перыяд і пра тое, як захаваць іх бяспеку расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч. У мінулым годзе ў Гродзенскай вобласці ад уздзеяння вонкавых фактараў загінула 10 дзяцей, сёлета — ужо 9. Сярод прычын такой статыстыкі — бестурботнасць дарослых. Цяпер востра стаіць пытанне гібелі дзяцей у выніку ўтаплення. Летам 2017 года патанула 4 дзіцяці, у гэтым годзе толькі за першы летні месяц у вобласці патанула таксама 4 дзяцяці.

У мінулым годзе ад розных траўмаў загінулі 146 дзяцей. Асноўныя прычыны дзіцячага траўматызму — гэта бытавыя траўмы, атручванне, дарожна-транспартныя здарэнні, патапленне, пажары і падзенні. За апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі, калі дзеці выпадаюць з вокнаў шматпавярховых дамоў. Прычынамі гэтага становяцца як суіцыды, так і недагляд бацькоў.

Віктар Петрукевіч адзначыў, што дарослым трэба быць больш уважлівымі, каб дзеці адчувалі сябе ў бяспецы.

Таксама ў час канікулаў варта, каб непаўналетнія знаходзіліся пад наглядам і не здзяйснялі супрацьпраўных дзеянняў.

Нагадаў прысутным пра пажарную бяспеку намеснік начальніка аддзела Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Бяленка.

Ён адзначыў, што цяпер асабліва вострая праблема пажарнай бяспекі на тэрыторыі лясоў і лясных масіваў. Сёлета ў Дзятлаўскім раёне павялічылася колькасць пажараў у лясах, гэта часта адбываецца з-за неасцярожнасці і безадказнасці людзей. Нягледзячы на складанасці, вінаватых атрымліваецца знайсці, і тады ім пагражае крымінальная адказнасць.

Тэму пра правілы паводзін у лесе ў пажаранебяспечны перыяд падтрымаў дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Аляксандр Ківуля.

Ён патлумачыў, што пры чацвёртым класе пажарнай небяспекі забаронена наведванне лясоў. Да таго ж, у лясах Дзятлаўшчыны ўсталяваны фотарэгістратары, дзякуючы якім работнікі лясгаса ведаюць пра пэўныя парушэнні на тэрыторыі лясоў. Аляксандр Ківуля дадаў, што такі метад захавання парадкаў з’яўляецца адным з дзеючых і дысцыплінуе наведвальнікаў леса.

Пасля выступленняў дакладчыкаў жыхары аграгарадка звярталіся да кампетэнтных асобаў з уласнымі пытаннямі і атрымалі на іх адказы.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

Стоит почитать:

Адзіны дзень інфармавання. Абласная група

Адзіны дзень інфармавання ў КСУП «Слава працы»

Харчовая бяспека краіны. У Дзятлаўскім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации