Сёння ў нашым раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У аграгарадку Круцілавічы працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам.

На павестку дня былі вынесены 3 пытанні: “Павышэнне якасці і даступнасць паслуг аховы здароўя”, “Захворванне і смяротнасць ад анкалагічнай паталогіі ў Дзятлаўскім раёне. Ранняе выяўленне і прафілактыка”, “Рэалізацыя Дэкрэта № 3 ад 2 красавіка 2015 года “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” .
Першыя два пытанні раскрыла намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева. Яна расказала, што на 1 студзеня 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь колькасць насельніцтва склала каля 9,5 мільёнаў чалавек, прырост за апошнія 5 гадоў – 27,3 тысяч чалавек. Што тычыцца нашага раёна, то ў пачатку года колькасць насельніцтва склала 24351 чалавек. Насельніцтва Дзятлаўшчыны за апошнія 5 гадоў зменшылася на 2520 чалавек. Нараджальнасць у раёне таксама паступова зніжаецца. За 6 месяцаў 2018 года назіраецца зніжэнне смяротнасці насельніцтва Дзятлаўшчыны.
Інэса Гусева таксама адзначыла, што ў нашым раёне дастатковая колькасць практыкуючых дактароў. Дзятлаўскі раён забяспечаны дактарамі першаснага звяна. У мінулым годзе ў раён прыбылі 8 дактароў, 5 з іх – маладыя спецыялісты. З 1 жніўня на першае працоўнае месца ў наш раён прыбудуць таксама 8 дактароў: акушэр-гінеколаг, лор, неўролаг, афтальмолаг, анастэзіёлаг-рэўматолаг і 3 доктары агульнай практыкі. У гэтым жа годзе чакаецца, што з’явіцца новы сярэдні медперсанал.

 

У Дзятлаўскім раёне некалькі лячэбных установаў: Дзятлаўская ЦРБ, Наваельнянская і Казлоўшчынская бальніцы, Гезгалаўская бальніца сястрынскага догляду, 4 амбулаторыі дактароў агульнай практыкі і 20 ФАПаў. У нашых медустановах шырока ўкараняюцца высокатэхналагічныя метады лячэння ў галіне кардыялогіі, неўралогіі, нейрахірургіі, транспланталогіі.
Матэрыяльная база аховы здароўя ў раёне папаўняецца і абнаўляецца, праводзяцца бягучыя рамонтныя работы, мадэрнізацыі медкабінетаў. У гэтым годзе працягваецца закупка неабходнага якаснага абсталявання. За кошт рэспубліканскага бюджэту ў раён набыты новы УГД-апарат высокага класа, цяпер чакаецца пастаўка пераноснага УГД-апарата, з дапамогай якога ўльтрагукавое даследаванне пацыенту можна зрабіць прама ў палаце.
Падыходзячы да другога пытання, намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ акцэнтавала ўвагу прысутных на важнасці прафілактыкі анкалагічных захворванняў. Штогод у нашым раёне выяўляецца каля 120-140 пацыентаў з анкалагічнымі паталогіямі, прыкладна кожны пяты – у запушчанай стадыі, калі пацыенту складана дапамагчы. Рэгулярна медыкі праводзяць спецыяльныя скрынінгі для пошуку злаякасных наватвораў у чалавека, які не мае ніякіх сімптомаў пухлін.

 

Інэса Гусева зрабіла акцэнт на тым, што трэба сачыць за сваім ладам жыцця, берагчы здароўе і пры нядужанні адразу звяртацца да медыкаў, каб не запускаць захворвання.
Трэцяе пытанне раскрыла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель. Яна распавяла пра тое, што галоўная задача Дэкрэта №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” – дапамагчы кожнаму чалавеку знайсці працу і быць сацыяльна абароненым. Яна адзначыла, што атрымаць статус дармаеда можна па двух прычынах: калі ён працуе нелегальна і калі чалавек не хоча працаваць. У нашым раёне каля 70 афіцыйна беспрацоўных, пры гэтым колькасць вакансій перавышае ў 5 разоў. Нават калі адразу не ўдаецца знайсці працу з высокай зарплатай, формула “добрая адукацыя плюс вопыт” заўсёды працуе. У нас у раёне працуюць кірмашы вакансій, на якіх ёсць выбар працоўнага месца.
Акрамя ўсяго, 19 ліпеня ў вобласці праводзіцца Адзіны дзень па прафілактыцы вытворчага траўматызму.

Пра неабходнасць клопату пра сваё здароўе і асцярожнасць на працоўным месцы нагадаў прысутным старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации