У сельскай мясцовасці датэрміновае галасаванне праходзіць не менш актыўна, чым у горадзе.
Праўда, у Раклевіцкі дом культуры, на ўчастак для галасавання № 12, мы трапілі ў пасляабедзенны час, таму заспелі тут толькі мясцовага пенсіянера Мікалая Зенава.
– Раней я і сам бываў у саставе выбарчай камісіі, з цеплынёй успамінаю пра тыя гады, – расказаў Мікалай Фёдаравіч. – Увогуле за сваё жыццё не прапусціў ніводных выбараў: наша пакаленне так выхавана. Раней, памятаю, людзі ішлі пешшу, ехалі спадарожным транспартам, нават на санях, каб не прапусціць важную палітычную падзею. Я жыву ў Раклевічах і дайсці было не далёка. Вырашыў прагаласаваць датэрмінова, бо на выхадныя еду да дачкі, да ўнукаў, даўно іх не бачыў. Прыняць удзел у галасаванні, лічу, кожны з нас павінен абавязкова: на тое яны і выбары, каб сваё рашэнне выказала большасць людзей, каб было яно ўзважаным і правільным.
Старшыня камісіі Ларыса Сакалоўская пацвердзіла, што сяльчане даволі актыўныя на датэрміновым галасаванні. На ўчастку № 12, за якім замацавана 745 чалавек, яўка ўжо дасягнула амаль 30 %. Вечарам, калі дамоў пачнуць вяртацца работнікі, лічыць Ларыса Іванаўна, і гэта лічба будзе “пабіта”. З вёсак людзі едуць сваім транспартам, заходзяць прагаласаваць і калі прыязджаюць у магазін па пакупкі. Работнікі гаспадаркі стараюцца паспець зрабіць гэта ў абедзенны перапынак. Маламабільныя выбаршчыкі таксама падаюць заяўкі ў камісію: выезд на іх адрасы адбудзецца з перасоўнай урнай у адзіны дзень галасавання.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…