Каб у Беларусі былі парадак і спакой

Датэрміновае галасаванне хутка ўвойдзе ў фінальную стадыю.

Як расказала старшыня камісіі ўчастка № 8, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава, Марыя Шавель, тут галасуюць амаль 2,5 тысячы жыхароў райцэнтра, а датэрмінова прагаласавала ўжо пятая частка ад лічбы. Мікрараён дастаткова малады, таму часцей прыходзяць людзі сярэдняга ўзросту, найбольшая іх актыўнасць адсочваецца ў абедзенны перапынак і ў канцы дня.

Нам пашчасціла заспець на ўчастку Вадзіма Бурдуна, які ў гэту электаральную кампанію галасаваў упершыню, а таму атрымаў ад старшыні камісіі памятны падарунак – экзэмпляр Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

– Прыйшоў галасаваць, бо наша далейшае жыццё залежыць ад нашага выбару, – расказаў Вадзім Бурдун. – Сюрпрызу не чакаў, аднак атрымаць падарунак было прыемна. Цяпер вучуся ў Лідскім дзяржаўным каледжы ГрДУ імя Я. Купалы. Працаваць пасля яго заканчэння буду на Дзятлаўшчыне, таму для мяне важна, каб дэпутатамі, якія будуць прадстаўляць наш раён, сталі дастойныя людзі.

Ні разу ў сваім жыцці не прапусціў электаральнай кампаніі дзятлаўчанін-пенсіянер Уладзімір Трухан. Мяркую, сказваецца яшчэ “савецкая закалка”.

– Я пастаянна хаджу на выбары і галасую, як патрыёт сваёй краіны, сачу за прадвыбарчымі кампаніямі, – сцвярджае ён. – Ад кандыдатаў, за якіх сёння аддаў свой голас, чакаю, каб яны клапаціліся аб нас, пенсіянерах, і працоўных людзях. Каб у Беларусі былі парадак і спакой, каб мы жылі добра. Аднак галоўнае – гэта мір, як кажа наш Прэзідэнт, а ўсё астатняе “напрацуем”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

4 часа ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

5 часов ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

5 часов ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

5 часов ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

6 часов ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

6 часов ago