Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай іконы Божай Маці, якое прайшоў у сталіцы. Да іх далучыліся і жыхары Дзятлаўшчыны.

А чацвёртай гадзіне раніцы на тэрыторыі сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве сабраліся 14 удзельнікаў экспедыцыі – прыхаджане храмаў у райцэнтры, аграгарадку Гезгалы, гарпасёлках Казлоўшчына і Наваельня. Разам з панамаром Аляксандрам Пышко яны адправіліся на сустрэчу з паломнікамі, удзельнікамі хрэснага ходу, якія прайшлі ў Мінск з аграгарадка Жыровічы 250 кіламетраў.

Да пачатку святочных мерапрыемстваў дзятлаўчане мелі магчымасць наведаць Свята-Пакроўскі храм, прыкласціся да святыняў і разам з паломнікамі вялікай калонай рушылі да Свята-Духава кафедральнага сабора, дзе прайшлі галоўныя падзеі ўрачыстасці. Побач з храмам адбылася саборная Боская літургія, яе ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пры ўдзеле святароў з многіх гарадоў нашай краіны і Расійскай Федэрацыі.

Сваімі эмоцыямі падзялілася ўдзельніца паездкі Ганна Місарэвіч:

– Усё было вельмі прыгожа, урачыста, і надвор’е нам спрыяла. Нас гасцінна сустрэлі ўдзельніцы сястрынства, валанцёры, забяспечылі вадой і ўсім неабходным. Мы мелі магчымасць падысці да знакамітай Мінскай іконы, якая знаходзілася на вуліцы, хто хацеў – паспавядацца і прычасціцца. У час службы мы былі ўсе разам у сумеснай малітве на працягу трох гадзін. Пасля набажэнства нас пачаставалі салдацкай кашай, якую прыгатавалі тут жа ў палявой кухні, і духмяным чаем.

Ганна Іванаўна ўдзячна ўсім, хто арганізаваў паездку:

– Арганізатарамі выступілі нашы святары на чале з благачынным Дзятлаўскай царкоўнай акругі Іаанам Кісялём. Дзякуй кіраўніцтву раёна за прадастаўлены транспарт і падтрымку нашай ініцыятывы. Чарговы раз упэўнілася, што ў нашай цудоўнай Беларусі, дзе мы жывём пад мірным небам, адкрыты ўсе дарогі, ёсць магчымасці для работы і адпачынку для кожнага ў любым узросце. Я знаходжуся на пенсіі, але жыву актыўным жыццём, удзельнічаю ў мерапрыемствах, паездках і ініцыятывах, як і многія мае землякі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Правільныя арыенціры атрыманы
Прием граждан и прямая линия
Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

Похожие публикации