У гімназіі № 1 горада Дзятлава напярэдадні Новага года прайшла спартландыя Тымбілдынг, удзельнікамі якой сталі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Праменьчык.

Арганізатарам спаборніцтваў выступіў Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Святочную атмасферу спартландыі надалі тэматычныя назвы каманд “Сняжынкі” і “Снегавікі”.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі спаборнічалі ў самых разнастайных па сваёй складанасці спартыўных відах.

У кожным з іх яны ўсё рабілі разам, падказвалі і дапамагалі адзін аднаму ў цяжкіх сітуацыях, дэманстравалі моцны і ўстойлівы камандны дух, праходзілі кожнае выпрабаванне з нязменным дэвізам: “Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго!”.

З усімі конкурсамі і “Снегавікі”, і “Сняжынкі” справіліся на выдатна – перамагла дружба!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

12 февраля, 2025
У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік
Как работает упрощенный механизм назначения пенсии, рассказали в Минтруда

Похожие публикации