Адпачынак з карысцю

У сярэдняй школе № 1 горада  Дзятлава працуе аздараўленчы летнік “Усмешка”.

Тут дзеці не толькі гуляюць, але і пазнаюць сваю родную зямлю. З гэтай мэтай быў праведзены конкурс сярод атрадаў на самую крэатыўную мадэль “Сімвалаў беларускай зямлі”. Дзеці павінны былі выкласці яе на зямлі,  выкарыстоўваючы толькі прыродны матэрыял: кветкі, лісточкі, галінкі,камяні і інш. У выніку на школьным двары з’явіліся сімвалічныя буслы, васількі, дзявочыя вянкі і інш. Кожны атрад праявіў свае творчыя здольнасці і індывідуальнасць. Але самымі знаходлівымі аказаліся выхаванцы атрада “Рамонкі”. Іх бусел нібы спусціўся на зямлю. Атрад “Люцікі” “высадзіў”  на тэрыторыі школы сапраўднае васільковае поле.

А. П. МАКАРЧУК,
старшы выхавальнік летніка “Усмешка” школы № 1 горада  Дзятлава

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

15 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

15 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago