У адзін з ліпеньскіх дзён актавая зала Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы стала тэрыторыяй здароўя для хлопчыкаў і дзяўчынак. Пад кіраўніцтвам метадыста Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірыны Мішчанка тут ладзілася ЛідарParty “Модна быць здаровым”.
Вядучая пацікавілася, ці любяць рабяты марожанае, ці кожны дзень робяць ранішнюю зарадку і чысцяць зубы, ці абліваецца хто-небудзь з іх халоднай вадой. Адказы гучалі розныя, тады Ірына Мішчанка заклікала навучэнцаў паўдзельнічаць у цікавай гульні, прысвечанай здароваму ладу жыцця.
Прысутныя падзяліліся на дзве каманды “Спартсмены” і “Вітаміны”, каб высветліць, хто самы жвавы, здаровы і вынослівы.
Рабятам патлумачылі, што ў час гульні за правільна выкананыя заданні яны будуць атрымліваць зялёныя лісточкі. А напрыканцы лісце камандам давядзецца прымацаваць на аснову намаляванага дрэва. Выйграе тая каманда, на дрэве якой акажацца больш лісточкаў.
Камандам давялося праходзіць інтэлектуальныя і спартыўныя іспыты. Напрыклад, у конкурсе “Народная мудрасць” яны ўзгадвалі прымаўкі аб здаровым ладзе жыцця, у конкурсе “Перапалох” збіралі з літар словы. Спадабаўся ўсім і конкурс пантамімы, у якім камандам давялося здагадвацца, які від спорту паказвае сапернік. Не менш цікавай была віктарына “Здароўе не купіш – яго розум дорыць”. Стараліся каманды і на спартыўных іспытах “Самы трапны” і “Паветраны апельсін”. Напрыканцы сапернікам давялося прыдумваць словы на кожную літару слова “здароўе”.
Нарэшце, дайшлі да падліку балаў: больш лісточкаў аказалася на дрэве “Спартсменаў” – яны і сталі пераможцамі гульні. Аднак за гэты дзень абедзве каманды дазналіся шмат цікавага аб здаровым ладзе жыцця і замацавалі ранейшыя веды на практыцы. Можна не сумнявацца, што лета пойдзе хвінявіцкім дзецям на здароўе.
Ірына СТЫРНІК
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…