Прафілактыка правапарушэнняў – справа агульная

Не першы год займае пасаду старшыні Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч і прыкладае шмат намаганняў для таго, каб усе набалелыя праблемы паспяхова вырашаліся. Ён расказаў аб рабоце па ахове правапарадку на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета і праблемах, з якімі прыходзіцца сустракацца.

– Асноўная функцыя старшыні сельвыканкама – работа з людзьмі, і ад стану гэтай работы ў многім залежыць  абстаноўка на тэрыторыі кожнага сельсавета. Папярэдзіць магчымыя правапарушэнні і няшчасныя выпадкі  няпроста, аднак калі пастаянна трымаць у полі зроку і кантраляваць  паводзіны грама­дзян з так званай групы рызыкі, то можна своечасова выявіць і прадухіліць негатыўныя моманты. Адной з важнейшых умоў эфектыўнай прафілактыкі з’яўляецца актыўны ўдзел у гэтай справе спецыялістаў раённых службаў, арганізацыі і ведамстваў.

– Якія праблемы  знаходзяцца на пастаянным кантролі сельвыканкама?

– Гэта работа па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства і алкагалізму сярод жыхароў сельсавета. Яе вынікі разглядаюцца і абмяркоўваюцца на пасяджэннях Савета грамадскага пункта аховы правапарадку: аналізуецца стан злачыннасці ў сельсавеце, абмяркоўваюцца дзеянні па прадухіленні пажараў і гібелі людзей ад іх, праводзіцца работа з сем’ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, разглядаюцца персанальныя справы жыхароў сельсавета, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

–  Як часта праводзяцца пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку і каго выклікаеце на размову?

– Пасяджэнні на тэрыторыі Дварэцкага сельвыканкама праводзяцца ў апошнюю сераду кожнага месяца. На іх запрашаюцца грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем або ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні, а таксама па інфармацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта, Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях або з мэтай прафілактыкі па інфармацыі жыхароў сельсавета і арганізацый. Акрамя запланаваных, праводзяцца пазачарговыя пасяджэнні Савета ГПАП у рамках акцый, накіраваных на прафілактыку злачынстваў, якія ўчыняюцца асобамі, што маюць судзімасць, і ў рамках рэспубліканскіх прафілактычных акцый. Праводзіцца праца з беспрацоўнымі грамадзянамі. Пад пастаянным наглядам грамадзяне, якія часова не працуюць і якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і стаяць на ўліку.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

 

 

administrator

Recent Posts

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

9 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

9 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

9 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

9 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

10 часов ago

Уражаннямі пра свята дзеляцца ўдзельнікі дзятлаўскай дэлегацыі

Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…

10 часов ago