Categories: Падзеі

Адметныя юбілеі 2015 года

У 2015 годзе мы святкуем две надзвычай вялікія даты –  спаўняецца 545 год з дня нараджэння Міколы Гусоўскага і 485 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага.

Мікола Гусоўскі нарадзіўся ў 1470 годзе. Ён увайшоў у гісторыю як беларускі паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнееўрапейскай літаратурнай школы,  выдатны дзеяч славянскай культуры. Адукацыю атрымаў у Беларусі, паглыбляў веды у Вільні, Польшчы, Італіі. Вялікую ролю ў лёсе Гусоўскага адыграў Э. Вітэліус — сакратар вялікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі. У 1518 годзе ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэліус, Гусоўскі едзе ў Рым. Выконваючы заказ для папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае  слова пра паляванне на зуброў, Гусоўскі стварае у 1522 годзе ў Рыме свой лепшы твор “Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”.

У кастрычніку 1523 года ў Кракаве Гусоўскі выдае ў друкарні  І. Віетэра паэтычны зборнік “Песня пра зубра”, які складаўся з паэтычнага прысвячэння, аднайменнай паэмы і 11 вершаў. Цікава, што ў прысвячэнні, адрасаваным каралеве Боне Сфорца, паэт просіць яе ўзяць на сябе дзяржаўнае апякунства над таленавітымі мастакамі і навукоўцамі. І ў ХХІ стагоддзі  гэта просьба гучыць  вельмі эмацыянальна і досыць актуальна.

М. Гусоўскі стаў выдатным папулярызатарам гісторыі і культуры Беларусі на сусветнай арэне. Усе часткі “Песні пра зубра” аб’яднаны тэмай лёсу Бацькаўшчыны, адданасці роднай зямлі, беражлівых адносінаў да прыроды-матухны. Па сутнасці, аўтару ўдалося стварыць гімн прыгажосці роднай зямлі, чалавечаму розуму і духоўнай велічы. Зубр у творы – алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго магутнасці, а прырода – надзейная крыніца выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў. Аўтар ашчадна ставіўся да фальклору беларускага народа. Прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі (“сем свабодных навук”), выступаў за творчае засваенне беларусамі антычнай міфалогіі і літаратуры, культуры, адводзіў мастацтву вялікую ролю ў выхаванні народа. М. Гусоўскі – пачынальнік жанра ліра-эпічнай паэмы ў літаратуры Усходняй Еўропы, стваральні рэнесансавага мастацкага стылю ў літаратуры Беларусі.

На беларускую мову “Песню пра зубра” перакладалі Язэп Семяжон, Уладзімір Шатон і Наталля Арсеннева. Твор перакладзены таксама на полькую, літоўскую, рускую і ўкраінскую мовы.

Імя М. Гусоўскага ЮНЕСКА ўключыла ў каляндар міжнарожных дат вялікіх дзеячаў славянскай культуры. Імем М. Гусоўскага названа вуліца ў Мінску.

Сымон Будны нарадзіўся ў 1530 годзе і ўвайшоў у гісторыю як гуманіст, асветнік, філосаф, гісторык, філолаг, паэт Вялікага Княства Літоўскага. З 1558 года выкладаў на беларускай мове Катэхізіс у пратэстанцкай школе ў Вільні. З 1560 года жыў у Беларусі. У Клецку выконваў абавязкі пратэстанцкага прапаведніка. З Л. Крышкоўскім і М. Кавячынскім у Нясвіжы заснаваў друкарню і ў 1562 годзе выдаў па-беларуску “Катэхізіс” – першую на тэрыторыі Беларусі кнігу на беларускай мове. Была надрукавана таксама кніга “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”.

З сярэдзіны 1560-х гг. жыў у маёнтках магнатаў Кішкаў (Хоўхла, Заслаўе, Лоск), актыўна займаўся літаратурна-публіцыстычнай дзейнасцю. Выдаў Біблію (Нясвіж, 1572), Новы Запавет (Лоск, 1574). Дарэчы, прадмова і каментарыі да якога з’яўляюцца першай у сусветнай літаратуры спробай рацыяналістычнай крытыкі евангельскіх кніг. С. Будны таксама выдаў некалькі кніг пра чалавечую прыроду Хрыста (“Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры” (Лоск, 1576) і інш.). З’яўляецца аўтарам прадмовы да трактата Анджэя Мажэўскага Фрыча “Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай” (Лоск, 1577). У 1589 годзе ў Полацку палемізаваў з езуіцкімі тэолагамі. Апошнія гады жыў у Вішневе (Валожынскі раён), дзе і памёр.

Сымон Будны стаў прадаўжальнікам традыцый Францыска Скарыны. Даказваў неабходнасць засваення еўрапейскай культуры, створанай на розных мовах, у тым ліку на славянскіх. Не пагаджаўся  з праваслаўнымі  дзеячамі, якія імкнуліся адмежавацца ад заходнееўрапейскай культуры. С. Будны сцвярджаў нацыянальную годнасць славян, адзначаў багатыя духоўныя вытокі і здабыткі беларусаў, заклікаў да развіцця беларускай культуры на роднай мове. Ён аўтар эпікграм, напісаных гекзаметрам і прысвечаных не толькі беларускім магнатам (Я. Кішку, М. Дарагастайскаму, Х. Лясоце), але і простаму народу.

Катэхізіс С. Буднага перавыдаваўся  ў Стакгольме  ў 1628 годзе і ў Мінску ў 2005 годзе. У 1982 годзе ў Нясвіжы па вуліцы Міцкіча  быў устаноўлены бронзавы помнік Сымону Буднаму. Ва ўзнятаў руцэ асветніка кніга з эмблемай сонца – сімвалам святла і ведаў (вышыня фігуры – 2,85 м., пастамента – 0,65 м. Скульптарам помніка з’яўляецца Святлана Гарбунова, архітэктарам  — Юрый Казакоў).

Сёння, у ХХІ стагоддзі, мы, нашчадкі, павінны не толькі ведаць біяграфіі сваіх знакамітых папярэднікаў, не толькі па-сапраўнаму ганарыцца справай іх жыцця, але і працягваць яе.

К. КАРНЯЛЮК,

педагог, краязнаўца

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

55 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

1 час ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago