На чарговым пасяджэнні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта былі заслуханы справаздачы аб рабоце сельскагаспадарчых арганізацый раёна па павышэнні ўзроўню эфектыўнасці вытворчасці малака на малочнатаварных фермах, якія прайшлі мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы; як выконваюцца патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”; аб стане захаванасці маёмасці і рабоце суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні крадзяжоў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.
У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Садаўнічы, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Валерый Клімовіч, намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін.
На пачатку работы старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў, што ў апошнія гады дзяржава ўклала вялікія сродкі ў будаўніцтва малочнатаварных фермаў і комплексаў, прыняты шэраг праграмаў, якія датычацца малочнай галіны. Так, у Дзятлаўскім раёне пабудаваны 4 новыя фермы, 7 – рэканструяваны, аднак назіраецца зніжэнне вытворчасці і рэалізацыі малака, ёсць праблемы з яго якасцю.
— Пытанне вынесена на разгляд выканкама з мэтай разабрацца ва ўсіх праблемах, якія існуюць сёння, і вызначыць адпраўную кропку да паляпшэння сітуацыі, — падкрэсліў кіраўнік раёна.
У сваёй аналітычнай справаздачы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Васіль Гранкоўскі праінфармаваў, што на працягу апошніх трох гадоў дапушчана зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці малака на новых і мадэрнізаваных малочнатаварных фермах.
За пяць месяцаў 2017 года па раёне выраблена 20160 тон малака, што складае 99,2% да ўзроўню мінулага года. Зніжэнне вытворчасці малака дапусцілі КСУПы “Русь-Агра”, “Вензавец”, “Дварэц-Агра”, “Жукоўшчына” і “Белагурна”. Прадуктыўнасць дойнага статка па ферме «Вензавец» КСУП “Вензавец”за 2016 год склала 3396 кілаграмаў малака на адну карову, што на 830 кілаграмаў менш за ўзровень 2015 года і на 1562 кілаграмы – за ўзровень 2014 года. На ферме «Васявічы» КСУП “Дварэц-Агра” летась вытворчасць малака знізілася на 30%. Надой малака на адну карову склаў 2204 кілаграмы ў год. Такія лічбы па надою старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік назваў недапушчальнымі.
На фермах гаспадарак, якія дапусцілі зніжэнне вытворчасці малака, адзначаецца і невысокая яго якасць. Разам з тым, у цэлым па раёне назіраецца станоўчая дынаміка росту рэалізацыі малака гатункам “Экстра”. Сёлета стабільна высокай якасці малако надойваюць фермы «Таркачы» і «Касцюкі» ААТ “Граніт-Агра” (больш за 90% складае гатунак “Экстра”), фермы «Краглі» і «Зачэпічы» КСУП “Жукоўшчына” (больш за 80%), на ферме «Парэчча» КСУП “Хвінявічы” (больш за 70%).
Кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый давалі тлумачэнні.
— Пры такіх лічбах гаварыць пра эканамічную эфектыўнасць не даводзіцца. Прашу навесці парадак на фермах, нацэліць спецыялістаў на выніковую работу. Сёння некаторыя дзятлаўскія гаспадаркі ў адным кроку ад банкруцтва і распродажу, – адзначыў намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін.
Што датычыцца пытання рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №5, па словах начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргея Багдановіча, у Дзятлаўскім раёне праведзена неабходная тлумачальная работа па давядзенні патрабаванняў Дэкрэта да кіруючых кадраў, працоўных калектываў і насельніцтва раёна. Праводзіцца работа па забеспячэнні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства.
Між тым начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Валерыя Клімовіча насцярожыла вялікая колькасць пакаранняў работнікаў, якія знаходзяцца ў кадравым рэестры райвыканкама.
Сёлета ўжо вынесены 14 вымоваў, 29 заўвагаў, 4 работнікі пазбаўлены выплатаў стымулюючага характару (прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці: 3 намеснікі старшыні райвыканкама, 3 старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, адзін начальнік аддзела райвыканкама, 2 намеснікі начальнікаў аддзелаў райвыканкама, 13 кіраўнікоў арганізацый раённага ўзроўню падпарадкавання; пазбаўлены выплатаў: 3 кіраўнікі, адзін дзяржаўны служачы).
Па ініцыятыве аддзела ўнутраных спраў райвыканкама на пасяджэнні было разгледжана пытанне захаванасці маёмасці грамадзян і юрыдычных асобаў Дзятлаўшчыны.
Начальнік аддзела Аляксандр Біль адзначыў, што 40% з усіх учыненых злачынстваў складаюць крадзяжы маёмасці ўсіх формаў уласнасці. Прычынай большасці крадзяжоў сталі бяспечныя адносіны гаспадароў да ўласнай маёмасці, неналежнае забеспячэнне работы вартавой аховы, слабая тэхнічная ўмацаванасць аб’ектаў.
Па кожным з абмеркаваных пытанняў прыняты адпаведныя рашэнні, і вызначаны тэрміны іх выканання.
І. КАМАРОВА
Фота аўтара
Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…
Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…
10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…
27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…