Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна выступіла група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, абласная група наведала Дзятлаўскае РУП ЖКГ, працавалі групы намеснікаў старшыні райвыканкама.

Ключавой тэмай сустрэчы стала надыходзячае маладое беларускае свята, якое мае глыбокія гістарычныя карані – Дзень народнага адзінства. Па гэтай тэме выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

17 верасня – асаблівы дзень для беларусаў. Гэта свята аб аднаўленні гістарычнай справядлівасці, якое напоўнілася новым сучасным сэнсам. Яно сімвалізуе непарушнасць межаў і этнічнае адзінства беларускага народа, дазваляе нам захаваць нашу нацыянальную ідэнтычнасць.

Ідэя заснавання Дня народнага адзінства была агучана ў лютым 2021 года на VI Усебеларускім народным сходзе пад лозунгам “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”. І ўжо 7 чэрвеня 2021 года ў нашым календары з’явілася новае свята ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы.

Гістарычнай асновай Дня народнага адзінства стала ўз’яднанне БССР і Заходняй Беларусі, гвалтоўна ўключанай у састаў Польшчы ў 1921 годзе амаль на два дзесяцігоддзі без уліку меркавання беларускага народа. І толькі 17 верасня 1939 года беларусы атрымалі магчымасць жыць у адзінай дзяржаве, праводзіць сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, развіваць культуру і адукацыю ў інтарэсах усяго народа.

– Памяць аб гэтай падзеі жыве ў сэрцах беларусаў, таму што яна стала актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі,  – падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. – Вось чаму патрэбны суверэнітэт і незалежнасць – каб нас ніколі больш супраць нашай волі не дзялілі. 17 верасня сімвалізуе непахіснасць тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі.

Становішчу беларускіх земляў і іх насельніцтва ў саставе Польшчы даюць розныя фармулёўкі, самая дакладная з іх – этнацыд беларускага народа – палітыка, накіраваная на знішчэнне этнічных рысаў і поўную асіміляцыю, калі адзін народ раствараецца ў другім, губляе сваю мову, культуру, звычаі, калі адмаўляецца само права народа называцца народам. Раздзяленне было не толькі ў культурным, рэлігійным, але і сацыяльна-эканамічным плане: зачыняліся беларускія ўстановы адукацыі, у Віленскім універсітэце вучыліся менш за 3 % беларусаў, з “усходніх крэсаў” выкачваліся рэсурсы для іншых польскіх рэгіёнаў. За адрозненне поглядаў людзей чакалі рэпрэсіі.

Сумна вядомым сімвалам этнацыду беларускага народа стаў канцлагер “Бяроза-Картузская”, створаны на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1934 годзе. Туды без суда і следства заключалі людзей, якія выказвалі нязгоду з польскай уладай. Праз катаванні, знявагу і катаржную працу прайшлі да 10 тысяч чалавек. Гэта адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў у свеце, які стаў прататыпам і школай кадраў для канцлагераў нацысцкай Германіі. Сёння былы канцлагер “Бяроза-Картузская” з’яўляецца Усебеларускім месцам памяці ахвяр польскай акупацыі. Сюды штогод прыходзяць тысячы людзей, каб аддаць даніну памяці бязвінным ахвярам крывавых катаў, якія спрабавалі забараніць нашым продкам быць беларусамі.

Але нават прыгнёт і рэпрэсіі не змаглі зламаць код беларускай нацыі, прымусіць яе адмовіцца ад сваіх каранёў.

Да 1922 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі з польскімі акупантамі ваявалі больш за 10 тысяч партызан, у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху аб’ядналіся сотні тысяч чалавек. Жыхары Заходняй Беларусі актыўна выступалі за ўз’яднанне з братамі ў БССР.

Гісторыя нас навучыла: толькі разам, стоячы плячом да пляча, цяжкай і ўпартай працай можна пераадолець любыя выпрабаванні. Так было і ў 1939 годзе, калі ў выніку паходу Чырвонай арміі Заходняя і Усходняя Беларусь уз’ядналіся.

Жыхары Заходняй Беларусі, аб’яднаўшыся са сваімі братамі з Савецкай Беларусі, змаглі за кароткі прамежак часу здзейсніць значныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Ужо да сярэдзіны 1940 года на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі стала функцыянаваць каля 430 калгасаў; на канец 1940 года медыцынскую дапамогу аказвалі 243 бальніцы і радзільныя дамы, 207 паліклінік і амбулаторый; у 1940-1941 навучальным годзе ў Заходне-Беларускай вобласці функцыянавала 5959 школ, больш за 4500 з якіх з выкладаннем на беларускай мове.

Усё гэта арганічна склала адзіную тканіну гістарычнага развіцця нашай краіны, умацавала менталітэт беларускага народа і заклала асновы яго сучаснай дзяржаўнасці. Сіла згуртаванасці, адзінства – гэта не проста тэрміны для беларусаў, а здольнасць выстаяць у складаныя перыяды гісторыі, каб абараніць сваё нацыянальнае “я”.

Нам ёсць чым ганарыцца. У далёкім 1939 годзе нашы продкі абаранілі сваё права на суверэнітэт, і цяпер мы будуем знешнюю і ўнутраную палітыку на аснове сваіх інтарэсаў.

Сучасная Беларусь – адна з нямногіх дзяржаў свету, якая здолела забяспечыць поўную харчовую бяспеку. Наша краіна ўваходзіць у дзясятку асноўных экспарцёраў малочнай прадукцыі і ў топ-15 вядучых экспарцёраў прадукцыі з мяса. Беларуская тэхніка і электроніка працуе на ўсіх кантынентах зямнога шара. Наша краіна імкліва ўварвалася ў атамную эліту свету: дзякуючы будаўніцтву БелАЭС Беларусь мае надзейную эканамічную і экалагічную крыніцу энергіі на дзесяцігоддзі наперад.

Мы не спыняемся на дасягнутым. Ва ўмовах, калі сучасныя дзяржавы ўсё часцей падвяргаюцца ціску з боку мацнейшых сусветных гульцоў, а народы губляюць сваю Радзіму, традыцыі і каштоўнасці, нацыянальную ідэнтычнасць, мы мірна і стваральна будуем сваю будучыню. І ад асабістай адказнасці і дысцыпліны кожнага з нас на сваім працоўным месцы залежыць, якой будзе наша краіна заўтра.

Гісторыя сведчыць: існаванне моцнай нацыянальнай дзяржавы немагчыма без захавання гістарычнай памяці аб ахвярах, без пачуцця павагі і любові да нашых суайчыннікаў.

У час Адзінага дня інфармавання ўвага была нададзена і тэмам бяспекі. Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі расказаў, якія дзеянні ў нашай краіне кваліфікуюцца як экстрэмізм і  нагадаў, што са спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія забаронены ў Рэспубліцы Беларусь, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі. Таксама Вадзім Васільевіч заклікаў грамадзян быць асцярожнымі і ўважлівымі, каб не стаць ахвярамі кіберзлачынцаў.

Актуальнай у асеннюю пару стала інфармацыя аб правілах бяспекі пры наведванні лесу, якую агучыў першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Бялятка. Таксама ён нагадаў правілы бяспекі пры распальванні вогнішча і падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. 

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падвёў вынік сустрэчы:

– Само жыццё вярнула 17 верасня ў наш каляндар дзяржаўных святаў, а грамадзяне нашай краіны прынялі Дзень народнага адзінства сэрцам. Маладое свята як напамін нам, беларусам, што толькі разам мы моцныя, можам выстаяць у сучасным  пераменлівым свеце, захаваць нацыянальную ідэнтычнасць, каб перадаць дастойную спадчыну нашым дзецям і ўнукам.

Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, што на Дзятлаўшчыне асабліва шануюць гэту дату, сёлета да яе таксама прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, у ліку якіх – адкрыццё экспазіцыі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, патрыятычны аўтапрабег, дыялогавыя пляцоўкі і святочная канцэртная праграма.

Наталля АВЯРЧУК
Наталлі АВЯРЧУК, Вольгі ЮШКЕВІЧ, Таццяны САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

42 минуты ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

1 час ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

3 часа ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

5 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

6 часов ago

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

8 часов ago