Дэлегацыя навучэнцаў 11-х класаў Дзятлаўскага раёна прыняла ўдзел у сустрэчы па падборы прафесійна арыентаваных абітурыентаў, якая праходзіла ў Лідзе.

Будучым выпускнікам расказалі аб перспектывах вучобы ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, развіцці аграпрамысловага комплексу рэгіёна і патрэбе ў спецыялістах. З тым, якія магчымасці адкрываюцца перад маладымі спецыялістамі на працоўных месцах, пазнаёмілі навучэнцаў кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў вобласці.

Важнай часткай мерапрыемства стала выстава-прэзентацыя ветэрынарнай, біялагічнай, агранамічнай, эканамічнай кафедраў універсітэта, а таксама напрамкаў перапрацоўчай прамысловасці як адной са стратэгічных галін эканомікі. Сваю прадукцыю прэзентавалі і расказалі аб спецыфіцы работы прадпрыемстваў ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, “Лідскі хлебазавод”,   “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” і  “Лідахлебапрадукт”. Адзінаццацікласнікі атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі і натхнення для далейшага выбару прафесіі.

Аксана РОЎБА,

класны кіраўнік 11 класа Вензавецкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #профориентация

Похожие публикации