Categories: Падзеі

«Ад сэрца да сэрца» — канцэрт у дапамогу Сяргейку Мушальскаму (ФОТА, ВІДЭА)

4 верасня ў Дзятлаве прайшоў дабрачынны канцэрт «Ад сэрца да сэрца», сродкі ад продажу білетаў на яго будуць пералічаны на лячэнне трохгадовага дзятлаўчаніна Сяргейкі Мушальскага.

«Маленькая дапамога лепш, чым вялікая спагада», — гэтыя словы, сказаныя адной з удзельніц дабрачыннага канцэрта, сталі сутнасцю мерапрыемства. Работнікі культуры Дзятлаўшчыны, удзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык», самадзейныя таленты, вучні школ горада Дзятлава, пасёлка Гезгалы, выкладчыкі музыкі — нават не ўвесь пералік тых, хто захацеў дапамагчы маленькаму хлопчыку. Усе яны падарылі сваю творчасць неабыякавым людзям, гледачам канцэрта.

Збор ад праграмы «Ад сэрца да сэрца» ў Дзятлаве склаў каля 350 дэнамінаваных рублёў, а гэта значыць, што як мінімум 175 гледачоў канцэрта дапамаглі хлопчыку зрабіць крок да выздараўлення. Дабрачынны тур артыстаў па Дзятлаўшчыне ў падтрымку Сяргейкі Мушальскага прадоўжыцца. Фінальным акордам праграмы стане заключны гала-канцэрт, які адбудзецца зноў у Дзятлаве на Каляды.

Фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

14 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

14 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

14 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

15 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

16 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago