Ад інтэрнэта да школьнага музея

У Жукоўшчынскай базавай школе ў рамках раённага праекта адкрытых субот адбылося чарговае мерапрыемства шостага школьнага дня.

У фармаце работы кейс-студыі на адной пляцоўцы сустрэліся 3 каманды з ліку педагогаў-арганізатараў раёна, членаў ГА “БРПА” Раклевіцкай і Жукоўшчынскай базавых школ.

Прысутных урачыста павіталі навучэнцы абедзвюх установаў, прадэманстраваўшы свае творчыя таленты.

Як разнастаіць адукатыўны і выхаваўчы працэс з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, зрабіць яго больш цікавым, даступным, зразумелым і наглядным для навучэнцаў, абмеркавалі на сустрэчы педагогі. Загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, старшыня раённай піянерскай арганізацыі Ірына Мішчанка паразважала аб тым, што ІКТ-кампетэнтнасць у наш час, згодна з прафесійным стандартам, з’яўляецца актуальным патрабаваннем да педагога.

Другая частка работы кейс-студыі была прыкладной і праходзіла ў цесным узаемадзеянні з навучэнцамі. Спачатку актывісты піянерскай дружыны Жукоўшчынскай базавай школы прадставілі творчую справаздачу аб тым, як яны змагаюцца за прысваенне дружыне імя славутага земляка Ігната Дварчаніна.

Затым дзеці і дарослыя ўключыліся ў інтэлектуальна-забаўляльную гульню “Піянера-важацкі КВІЗ” і на справе даказалі, што падобныя інтэрактывы спрыяюць развіццю інтэлектуальна-творчых здольнасцяў школьнікаў. Вядома ж, на пляцоўцы для кемлівых вызначыліся пераможцы і прызёры: бясспрэчным лідарам стала “Каманда”, на другім месцы аказаліся “Зорачкі”, трэцяе занялі “Мандарыны”. Усе каманды адзначаны адпаведнымі дыпломамі ад раённай арганізацыі ГА “БРПА”.

Не меншую цікавасць у прысутных выклікаў рэг-тайм па арганізацыі вольнага часу і пазаўрочнай дзейнасці навучэнцаў праз экскурсійныя формы работы. У час яго дзеці і педагогі наведалі музей Жукоўшчынскай базавай школы “Літаратурная Дзятлаўшчына” і пазнаёміліся з творчасцю землякоў.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі праекта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

6 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

6 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

7 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

7 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

7 часов ago