Ад гарачых кропак да халодных сэрцаў. Мітынг-рэквіем у Дзень памяці воінам-інтэрнацыяналістам (+відэа)

Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей.

Па традыцыі гэты памятны дзень у райцэнтры пачаўся з мітынгу каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат і афіцэраў аддалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі органаў улады, ваеннага камісарыята, працоўных калектываў і грамадскасці, школьнікі.

У сваіх выступленнях старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падкрэслілі мужнасць, стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. У гарачых кропках воінам-інтэрнацыяналістам было неабходна навучыцца жыць з халодным сэрцам, каб хоць крыху лягчэй перанесці ўвесь боль, які прыйшлося сцярпець.

Не пакінулі нікога раўнадушным кранальныя творчыя нумары, падрыхтаваныя вучнямі СШ №1 горада Дзятлава і работнікамі культуры.

Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі ўшанавалі прысутныя памяць загінулых на чужой зямлі.

Пасля мітынга-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Наваельнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбываецца канцэрт да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

4 секунды ago

Тэрыторыя бяспекі. Яны выбралі пажарную службу

Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…

6 часов ago

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…

7 часов ago

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

19 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

20 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

20 часов ago