Афрыканская чума свіней – высоказаразная інфекцыйная хвароба свойскіх і дзікіх свіней незалежна ад іх полу, узросту і пароды, якая выклікае гібель да 100 працэнтаў пагалоўя.
Для папярэджання захворвання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:
— не дапускайце наведвання асабістых падсобных гаспадарак пабочнымі асобамі;
— утрымлівайце жывёл толькі ў закрытых памяшканнях, не дапускайце свабоднага выгулу свіней;
-прадухіляйце пранікненне ў памяшканне грызуноў, а таксама на тэрыторыю дзікіх і бадзяжных жывёл і птушак;
-не карміце свіней харчовымі адходамі;
— усе віды кармоў, што выкарыстоўваюцца для кармлення свіней, павінны быць тэрмічна апрацаваны;
— не выкарыстоўвайце неапрацаваны інвентар;
— пасля наведвання лесу абавязкова мяняйце адзенне перад тым, як заходзіць у памяшканне, дзе ўтрымліваецца свойская жывёла;
— не заводзьце свіней без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна;
— не купляйце свіней і мясныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю без ветэрынарных суправаджальных дакументаў;
— не выкідвайце трупы жывёл, адходы ад іх утрымання на звалкі і ў лясныя масівы.
За пахаванне трупаў свіней у неналежным месцы прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. За дзеянні (бяздзеянні), якія паслужылі прычынай узнікнення ачагоў АЧС і яе распаўсюджання, асобы прыцягваюцца да адказнасці згодна з заканадаўствам.
У выпадку выяўлення трупаў дзіка і іншых жывёлін неадкладна паведаміце ў Дзятлаўскую ветэрынарную станцыю па тэлефонах: 8-01563-6-43-89, 8-01563-6-43-86 або ў бліжэйшы сельвыканкам.
Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…