Абутак можа вельмі шмат расказаць пра свайго ўладальніка – месца жыхарства, лад жыцця і нават характар. У гэтым пытанні, як ніхто іншы, разбіраецца майстар па рамонце абутку Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання. Якіх толькі пар чаравікаў і ботаў не давялося яму пабачыць за 43 гады працы! Сёлета майстар адзначыў уласны юбілей, надышоў час заслужанага адпачынку. Начальства з адметнай датай павіншавала, але адпачываць не адпусціла: пакуль не знайшлося спецыяліста, які можа замяніць Георгія Уладзіміравіча ў яго працы.

Калі майстар Георгій Саўрас пасля заканчэння Гродзенскага вучылішча ў 1973 годзе прыехаў працаваць у свой раён, яму нават 18 не было. У тыя часы і камбінат бытавога абслугоўвання знаходзіўся не ў цэнтры, а на вуліцы Чырвонаармейскай. Мужчына ўзгадвае, што ў тыя часы абутковых майстроў у быткамбінаце было чалавек 15. Старэйшыя, больш вопытныя, займаліся рамонтам, а ён, тады яшчэ навічок, пачынаў з пашыву абутку. Майстар кажа, што нават сёння, мабыць, у каго-небудзь з жыхароў родных Галаўлёў знойдзецца пара абутку, пашытая яго рукамі.

Даволі працяглы час у камбінаце бытавога абслугоўвання шылі новы абутак. Працавалі па індывідуальных замовах людзей і нават займаліся масавым пашывам. Як згадвае Георгій Саўрас, дзятлаўскія красоўкі дастаўляліся ў далёкі Калінінград. Пазней вытворчасць скарацілася, а затым і ўвогуле давялося перакваліфікавацца на рамонт абутку.

IMG_8711

У вясновы сезон за адзін дзень праз рукі майстра праходзіць з дзясятак пар абутку, якія трэба адрамантаваць. Кожная – са сваімі адметнасцямі і складанасцю працы.

— Адразу адрозніш абутак гараджаніна ад вяскоўца, – тлумачыць Георгій Саўрас. – У першых – акуратненькі, бо ходзяць у ім пераважна па асфальце. З такім і работы звычайна менш. Іншая справа, калі чалавек з вёскі прыносіць свае чаравікі, якія бачылі розныя дарогі, адслужылі ўжо не адзін год, а ўсё адно беражэ іх – паставіць латку і будзе яшчэ шмат часу насіць.

На працягу больш чым чатырох дзесяцігоддзяў абутковы майстар у прамым сэнсе слова не адыходзіць ад станка. Не раз прыходзілі жадаючыя вучыцца майстэрству рамонту абутку, але надоўга не затрымліваліся.
Усім работнікам бытавога абслугоўвання ён зычыць моцнага здароўя, простага людскога шчасця і нязменнай радасці ад жыцця.

Н. МІХАЙЛАВА
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации