Абласныя спаборніцтвы па футболе “Скураны мяч”

27-28 кастрычніка ў горадзе Дзятлаве на стадыёне “Колас” праходзілі абласныя спаборніцтвы па футболе “Скураны мяч” сярод юнакоў 2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння.

Перад пачаткам спаборніцтваў галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда павітаў усіх удзельнікаў спартыўнага свята і пажадаў кожнаму праявіць сябе на полі, паказаць футбольнае майстэрства і добрую гульню.

“Няхай пераможа мацнейшы”, – у канцы свайго выступлення дадаў Дзмітрый Казіміравіч, бо па выніках двухдзённых футбольных баталій дзве каманды, якія зоймуць першае і другое месцы ў кожнай з узроставых груп, прымуць удзел у фінале абласных спаборніцтваў. Пераможцы абласнога першынства прадставяць Гродзеншчыну на рэспубліцы.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзевяць каманд з пяці раёнаў вобласці. Футбалісты гулялі ў дзвюх узроставых групах: у сярэдняй – хлопчыкі 2008-2009 гадоў нараджэння (каманды з Дзятлава, Карэлічаў, Навагрудка, Свіслачы і Слоніма), у малодшай – хлопчыкі 2010-2011 гадоў нараджэння (каманды з Дзятлава, Карэлічаў, Навагрудка, Слоніма).

27 кастрычніка старэйшыя дзятлаўчане атрымалі дзве ўпэўненыя перамогі над хлопцамі з Карэлічаў і Навагрудка – 9 : 1 і 8 : 1 адпаведна, а малодшыя – прайгралі слонімскім футбалістам з лікам 19 : 1, аднак ва ўпартай барацьбе адолелі сваіх аднагодкаў з Карэлічаў – 4 : 3. Наступны гульнявы дзень прынёс старэйшым дзятлаўчанам і перамогу, і паражэнне: яны абыгралі каманду са Свіслачы – 6 : 2, аднак саступілі слонімскім хлопцам – 5 : 2. Адзін пройгрыш не перашкодзіў ім па розніцы забітых і прапушчаных мячоў заняць першае месца ў сярэдняй узроставай групе. Малодшыя ж выйгралі навагрудскую каманду з лікам 7 : 1 і занялі другое месца ў сваёй групе.

Вынікі іншых матчаў, якія праходзілі ў аўторак.

Сярэдняя ўзроставая група:

Карэлічы – Слонім – 4 : 3;

Навагрудак – Свіслач – 1 : 2;

Слонім – Навагрудак – 6 : 1;

Свіслач – Слонім – 2 : 10.

Малодшая ўзроставая група:

Карэлічы – Навагрудак – 4 : 1;

Слонім – Навагрудак – 15 : 1;

Карэлічы – Слонім – 0 : 5.

Вынікі іншых матчаў, якія праходзілі ў сераду.

Сярэдняя ўзроставая група:

Карэлічы – Навагрудак – 3 : 1;

Свіслач – Карэлічы – 3 : 8.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

6 минут ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

10 минут ago

Ведае ўчастковы. Тры фразы для тэлефонных аферыстаў

Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры? Адказвае…

19 минут ago

Жыццё, прысвечанае роднаму краю: першы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Кажуць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. Гэтыя словы як…

21 минута ago

Інфатурнэ. Што такое хала і ці бываюць шчаслівыя рэцэпты?

30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…

4 часа ago

О размерах пособий с 1 августа 2026 года семьям, воспитывающим детей

С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…

5 часов ago