Categories: Падзеі

Аб выніках работы за 9 месяцаў

На чарговым пасяджэнні, якое адбылося 27 кастрычніка, раённы выканаўчы камітэт разгледзеў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за студзень – верасень 2017 года і выкананне бюджэту раёна за названы перыяд года.

З дакладамі выступілі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна, намеснікі старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко і Юрый Залеўскі.

Заслухаўшы даклады, райвыканкам адзначыў, што за 9 месяцаў 2017 года раён забяспечыў выкананне ключавых паказчыкаў прагнозу па экспарце тавараў і экспарце паслуг (без уліку работы арганізацый, якія падпарадкаваны рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання). Прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якія падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, выканалі нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Выкананы нарматыў удзельнай вагі знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ў агульнай суме знешняй дэбіторскай запазычанасці. Выканана заданне па колькасці працаўладкаваных грамадзян на новаствораныя рабочыя месцы праз стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Выканана заданне па грузаабароце.

Якія параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна не выкананы за 9 месяцаў? Не дасягнула прагнознага ўзроўню вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Дзясятых доляў працэнта не хапіла да выканання задання па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі. Значна адстае ад прагнознага ўзроўню і прыцягненне ў раён прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі). Не выканана заданне па тэмпе росту аб’ёму будаўніча-мантажных работ. Раён пакуль не спраўляецца з выкананнем задання па энергазберажэнні і рознічным тавараабароце гандлю праз усе каналы рэалізацыі. Не дасягнуты і прагнозны паказчык росту заработнай платы.

На пасяджэнні заслуханы тлумачэнні кіраўніка вытворчасці КСУП “Слава працы” Аляксандра Ільюхіна, выконваючага абавязкі дырэктара КСУП “Белагурна” Антона Маркевіча, дырэктара раённага селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі Юрыя Якаўчыка, дырэктара Дварэцкага льнозавода Яўгена Варгана.
Райвыканкам вызначыў шэраг мер для выпраўлення да канца года недапрацовак па выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2017 годзе.

З інфармацыяй аб выніках выканання бюджэту раёна выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Жэгала. Яе інфармацыю райвыканкам прыняў да ведама і абавязаў фінансавы аддзел забяспечыць першачарговае накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на выплату заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый, аплату лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, прадуктаў харчавання, камунальных паслуг і на выплату трансфертаў насельніцтву.

На пастаянным кантролі ў райвыканкаме сёлета знаходзіцца вельмі актуальная праблема нарыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі сельгаспрадпрыемстваў. У чарговы раз на пасяджэнні выканкама была заслухана інфармацыя першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіла Бабіны. На 24 кастрычніка 2017 года ў раёне нарыхтавана па 19,1 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы, што на 3,9 цэнтнера менш, чым на гэты час летась. Да задання нарыхтавана 78 працэнтаў сенажу, 73 працэнты сена, 55 працэнтаў сіласу. Вызначаных бізнэс-планамі аб’ёмаў нарыхтоўкі кармоў дасягнулі пакуль толькі ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Белагурна”. Асабліва непакоіць недастатковая забяспечанасць кармамі жывёлы ў КСУП “Слава працы”, “Русь-Агра”, “Вензавец”. Цяжка будзе ўтрымацца на дасягнутым даволі высокім узроўні прадукцыйнасці жывёлы пры наяўным запасе кармоў КСУП “Жукоўшчына”.
На пасяджэнні райвыканкама адзначана, што ў раёне яшчэ ёсць рэзервы для істотнага папаўнення запасу фуражу – 1393 гектары кукурузы на палях і 900 гектараў шматгадовых траваў. З іх магчыма нарыхтаваць 35700 тон сіласу і 3300 тон сенажу. Сельгаспрадпрыемствы абавязаны скарыстацца гэтай магчымасцю.

Б. ВАРНА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago