Праведзены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці аналіз выканання Гродзенскай вобласцю даведзеных заданняў па зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў паказаў, што дапушчана адставанне ў выкананні заданняў па ўсіх відах другасных матэрыяльных рэсурсаў, а па асобных — выкананне задання пад пагрозай зрыву.

Так, за студзень-лістапад 2014 года ў вобласці сабрана 20,3 тысячы тон адходаў паперы і кардону, або 36% ад задання, 4,6 тысячы тон адходаў шкла (27% ад задання), 0,9 тысячы тон тэкстыльных адходаў (63% ад задання), 2,9 тысячы тон палімерных адходаў (81% ад задання), 3,8 тысячы тон зношаных шынаў (90% ад задання).

Пры гэтым невыкананне даведзеных паказчыкаў назіраецца ва ўсіх раёнах вобласці.

Камітэтам вобласці на адрас райвыканкамаў накіраваны прадпісанні аб прыняцці мераў па выпраўленні сітуацыі, якая склалася.

Акрамя таго, пры правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэтам вобласці выяўляюцца шматлікія парушэнні заканадаўства аб абыходжанні з адходамі.

За невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам аб абыходжанні з адходамі абавязкаў па забеспячэнні збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання адходаў тавараў і тары да суб’ектаў гаспадарання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.63 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а за парушэнні іншых патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 15.63 Кодэкса аштрафаваны могуць быць як юрыдычныя, так і вінаватыя фізічныя асобы.

Пры гэтым за студзень-лістапад 2014 года Камітэтам вобласці за гэтае парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 39 юрыдычных асобаў на агульную суму штрафу 324,8 млн. рублёў, 52 чалавекі — на суму 40,3 млн. рублёў.

У мэтах кантролю за выкананнем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2012 №313, для скарачэння аб’ёмаў захавання адходаў спажывання і прадухілення шкоднага ўздзеяння гэтых адходаў на навакольнае асяроддзе, а таксама павышэння ўзроўню ўцягнення ў гаспадарчы абарот другасных матэрыяльных рэсурсаў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) увоз спажывецкіх тавараў, упакаваных у пластмасавую, шкляную тару, тару на аснове паперы і кардону, аб неабходнасці забяспечваць збор адходаў або заключыць з аператарам другасных матэрыяльных рэсурсаў дагавор і ўносіць плату за збор адходаў.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации