Categories: Падзеі

Аб рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 — 2014 гады

Мэтай Праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 — 2014 гады з’яўлялася забеспячэнне даступнай і якаснай дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з сацыяльным заказам грамадства і дзяржавы.  Для дасягнення названай мэты неабходна было аптымізаваць сетку дашкольных установаў, сфарміраваць адаптыўную здароўезберагальную сістэму іх функцыянавання, павысіць сацыяльны статус працаўнікоў сістэмы дашкольнай адукацыі.

І што на выхадзе? З 16 мерапрыемстваў, вызначаных Праграмай, 5 (31 працэнт) не выкананы. Не ўведзены 8 аб’ектаў дашкольнай адукацыі ў Карэліцкім, Шчучынскім, Навагрудскім, Ашмянскім, Бераставіцкім, Слонімскім, Воранаўскім раёнах. У Іўеўскім і Навагрудскім раёнах, а таксама ў Кастрычніцкім раёне горада Гродна не выкананы паказчык забеспячэння камп’ютарнымі месцамі. Не дасягнуты планавы паказчык узроўню ахопу ўстановамі дашкольнай адукацыі дзяцей ад 1 да 6 гадоў. Ніжэй за абласны ўзровень гэты паказчык у Астравецкім (70,1 працэнта), Навагрудскім (72,8 працэнта) раёнах і Кастрычніцкім раёне горада Гродна (72 працэнты).

Ужо які год не вырашаецца праблема вызначэння дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі па месцы жыхарства ў мікрараёнах-новабудоўлях і жылых раёнах кропкавай забудовы ў Гродне, Шчучыне, Навагрудку, Міры (Карэліцкі раён), дзе на пачатак года  пайсці ў дашкольныя ўстановы адукацыі па месцы жыхарства не змаглі 1,8 тысячы дзяцей.

Не далі здавальняючага выніку прынятыя меры па адкрыцці прыватных дзіцячых садоў, сямейных дзіцячых садоў (групаў) на аснове самаакупнасці.  У Гродзенскай вобласці такія ўстановы на сёння не адкрыты.

Не прыняты належныя меры для павышэння сацыяльнага статусу працаўнікоў, адкуль вынікае праблема забяспечанасці кваліфікаванымі кадрамі ўстановаў дашкольнай адукацыі.

Адной з самых важных задачаў Праграмы было фарміраванне адаптыўнай здароўезберагальнай сістэмы праз удасканаленне арганізацыі харчавання дзяцей у дашкольных установах. Але і гэта задача не выканана.

Факты парушэння санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства дагэтуль маюць месца: парушэнне тэмпературных умоваў захоўвання прадуктаў харчавання, не захаванне тэрмінаў прыдатнасці харчовых прадуктаў на харчблоках, неадпаведнасць страваў па каларыйнасці рацыёнаў меню- раскладцы. Працаўнікамі харчблокаў не выконваюцца правілы асабістай гігіены.

Устаноўлены факты невыканання нормаў харчаванняў у дзіцячых дашкольных установах па малаку і кісламалочных прадуктах, агародніне, мясе птушцы, рыбе, сухафруктах, садавіне. Але пры гэтым мае месца перавыкананне натуральных нормаў па бабовых, крупах, макаронных, каўбасных і  кандытарскіх вырабах.

І гэта не поўны пералік парушэнняў, выяўленых у час кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў.

Маецца шэраг пытанняў да арганізацыі паставак прадуктаў харчавання і харчовай сыравіны  на аб’екты грамадскага харчавання дзіцячых дашкольных установаў. Прадпрыемствы-вытворцы Гродзенскай вобласці не актыўна ўдзельнічаюць у працэдурах дзяржаўных закупаў. Не знімаючы адказнасці з камісій па закупах аддзелаў адукацыі, трэба адзначыць, што рыбу купляем у ТДА «АССТОР и К» (Брэсцкая вобласць). Масла жывёльнае – вытворчасці СТАА «Ляхавіцкі малочны завод». Сокі, агуркі марынаваныя, павідла — ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». А ў гэты час УДП “Гродзенскі кансервавы завод» не ведае, як разгрузіць склады з аналагічнай прадукцыяй.

У Наваградскім і Лідскім раёнах на пастаўку мясной і рыбнай  прадукцыі, птушак, яек складзены дамовы з арганізацыямі аптовага гандлю ААТ «Вялікая Крыніца» (Навагрудак), ААТ «Навагрудскі камбінат школьнага харчавання», УКП «Камбінат школьнага харчавання» (Ліда) і УКП ТЦ «Патсдам» (Ліда) з часовым іх захоўваннем у складскіх памяшканнях. Такая сітуацыя цягне за сабою падаражэнне кошту прадуктаў харчавання і пры гэтым не заўсёды выконваюцца ўмовы іх дастаўкі.

У многіх раёнах дагэтуль не вырашаны пытанні прамых паставак малочнай, мясной прадукцыі, мяса птушак, рыбы марожанай транспартам прадпрыемстваў-вытворцаў. Маецца практыка, калі ў транспарт аддзелаў адукацыі, спорту і турызму на пляцоўках робіцца перагрузка прадукцыі, якая хутка псуецца, а для часовага захоўвання харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання арандуюцца складскія памяшканні.

Адсутнасць прамой дастаўкі прадукцыі, якая хутка псуецца, транспартам вытворцаў на аб’екты грамадскага харчавання ўстановаў адукацыі, у тым ліку дзіцячых дашкольных установаў, стварае ўмовы для парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і не дае гарантыі бяспечнага харчавання дзяцей.

Па выніках праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў  за дапушчаныя парушэнні заканадаўства вінаватыя службовая асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

15 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

16 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

17 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

20 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

20 часов ago