Аб эфектыўнасці прафілактычнай работы ў дзейнасці АСВОД

26 жніўня на базе Дзятлаўскага выратавальнага паста прайшоў вучэбна-метадычны семінар абласной арганізацыі АСВОД. Разглядалася пытанне арганізацыі службы на выратавальных станцыях і пастах Гродзенскай вобласці. У семінары прынялі ўдзел начальнікі вадалазна-выратавальнай службы, вядучыя спецыялісты, начальнікі выратавальных станцый, старшыя матросы-ратаўнікі, старшыні раённых арганізацый АСВОД вобласці.

Напярэдадні на рабочым пасяджэнні ў намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка было заслухана пытанне аб забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання грамадзян на вадаёмах, асабліва ў цёмны час сутак, правядзенні інфармацыйна-тлумачальнай  работы аб выкананні  патрабаванняў  правіл бяспекі  на вадзе. У мэтах прафілактыкі дзіцячага траўматызму і гібелі падлеткаў на вадаёмах, а таксама фарміравання  ў навучэнцаў культуры бяспечных паводзінаў Дзятлаўская раённая арганізацыя АСВОД выступіла з прапановай  арганізаваць ва ўстановах адукацыі атрады “Юны АСВОДавец”, якія будуць прымаць  непасрэдны ўдзел у прафілактычных і навучальных мерапрыемствах.

Арганізацыя работы Дзятлаўскага выратавальнага паста і абсталяванне пляжа  прызнаны адным з лепшых у вобласці,  што дае ім права прыняць удзел у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе.

Раённая арганізацыя АСВОД інфармуе грамадзян, што згодна з “Правіламі аховы жыцця людзей на водах”, зацверджанымі  Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023 года № 543 купанне ў цёмны час сутак, а таксама ў неабсталяваных месцах забаронена. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

8 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

9 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

9 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

9 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

10 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

12 часов ago