26 жніўня на базе Дзятлаўскага выратавальнага паста прайшоў вучэбна-метадычны семінар абласной арганізацыі АСВОД. Разглядалася пытанне арганізацыі службы на выратавальных станцыях і пастах Гродзенскай вобласці. У семінары прынялі ўдзел начальнікі вадалазна-выратавальнай службы, вядучыя спецыялісты, начальнікі выратавальных станцый, старшыя матросы-ратаўнікі, старшыні раённых арганізацый АСВОД вобласці.

Напярэдадні на рабочым пасяджэнні ў намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка было заслухана пытанне аб забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання грамадзян на вадаёмах, асабліва ў цёмны час сутак, правядзенні інфармацыйна-тлумачальнай работы аб выкананні патрабаванняў правіл бяспекі на вадзе. У мэтах прафілактыкі дзіцячага траўматызму і гібелі падлеткаў на вадаёмах, а таксама фарміравання ў навучэнцаў культуры бяспечных паводзінаў Дзятлаўская раённая арганізацыя АСВОД выступіла з прапановай арганізаваць ва ўстановах адукацыі атрады “Юны АСВОДавец”, якія будуць прымаць непасрэдны ўдзел у прафілактычных і навучальных мерапрыемствах.

Арганізацыя работы Дзятлаўскага выратавальнага паста і абсталяванне пляжа прызнаны адным з лепшых у вобласці, што дае ім права прыняць удзел у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе.


Раённая арганізацыя АСВОД інфармуе грамадзян, што згодна з “Правіламі аховы жыцця людзей на водах”, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023 года № 543 купанне ў цёмны час сутак, а таксама ў неабсталяваных месцах забаронена. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga