Аб духоўным і не толькі

У райвыканкаме прайшла традыцыйная сустрэча са святарамі, на якой узнімаўся шэраг актуальных пытанняў па ўзаемадзеянні органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, дзяржаўных арганізацый з рэлігійнымі абшчынамі на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.

Праводзілі сустрэчу намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка, начальнік і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова і Марына Абрамчык.

Як падкрэсліў Вадзім Бялятка, улада заўсёды з павагай ставіцца да той работы, якую праводзіць наша духавенства ў плане патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання насельніцтва, асабліва моладзі, папярэджання распаўсюджвання псеўдарэлігійных, дэструктыўных арганізацый на Дзятлаўшчыне, удзячная святарам за актыўны ўдзел у мерапрыемствах па захаванні памяці аб абаронцах Айчыны, традыцыю малітвы падчас найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній і многае іншае.

– Для падтрымання стабільнасці ў грамадстве дзеючая ўлада і духавенства павінны ісці рука аб руку, – заўважыў Вадзім Аляксандравіч.

Зараз на тэрыторыі раёна дзейнічаюць 27 рэлігійных абшчын чатырох канфесій. Дарэчы, у адносінах паміж вернікамі розных канфесій наладжана абстаноўка ўзаемапавагі і дыялогу.

Абмеркавалі на сустрэчы стан культавых будынкаў і збудаванняў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Растлумачэнні патрабаванняў заканадаўства, якія неабходна выконваць пры правядзенні рамонтных і рэстаўрацыйных работ на такіх аб’ектах, дала дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева.

Аб развіцці рэлігійнага турызму на тэрыторыі раёна, павышэнні якасці экскурсійнага абслугоўвання расказала галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка. Між тым дырэктар раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Дзінара Харошка прапанавала святарам распрацаваць сумесныя праграмы з прапановамі для турыстаў.

У храмах Дзятлаўшчыны вялікая колькасць вернікаў. Таму ў культавых будынках павінна быць забяспечана належная сістэма пажарнай бяспекі. На гэтым моманце і зрабіў акцэнт начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык і нагадаў, як варта паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення ўзгарання.

Падзякаваў духавенству за работу з моладзевым асяроддзем начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Петрукевіч.

– Культурна-маральнае выхаванне і духоўнае развіццё дзяцей і моладзі дапамагае праваахоўнікам стрымліваць многія негатыўныя з’явы ў грамадстве, у тым ліку страшны біч сучаснасці – нарказалежнасць, – падкрэсліў Віктар Віктаравіч.

Напрыканцы мерапрыемства святарам раёна прадставілі новага пробашча касцёла Святых Анёлаў Ахоўнікаў у вёсцы Раготна і касцёла Божага Цела ў вёсцы Дварэц Дзмітрыя Папенюка.

Завяршылася сустрэча ўзаемнымі віншаваннямі з надыходзячымі святамі, пажаданнямі дабра і міру.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

10 часов ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago