Гэтыя і іншыя пытанні разглядаліся ў час прававой асветы і прафсаюзнага прыёму грамадзян у Дзятлаўскім раёне электрычных сетак.
Працоўны калектыў наведалі пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, галоўны прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Алег Галавач, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік.
На сустрэчы з энергетыкамі Алег Сяргеевіч нагадаў, якія новаўвядзенні чакаюць беларусаў на “Выбарах-2024”, растлумачыў сэнс адзінага дня галасавання.
На прафсаюзны прыём звярнуліся двое дзятлаўчан з пытаннямі працоўнага заканадаўства ў галіне змянення, спынення працоўных дагавораў, афармлення працоўных адносінаў. У прыватнасці, работніка адной з арганізацый райцэнтра цікавіла, якім чынам ён можа ўладкавацца на работу ў час працоўнага адпачынку; у сваю чаргу наймальніка іншай арганізацыі цікавіла, ці можна згодна з заканадаўствам перавесці работніка на вакантную пасаду з выпрабавальным тэрмінам. Па кожнай з тэм заяўнікам былі дадзены адказы і рэкамендацыі.
У сустрэчы прынялі ўдзел начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык і старшыня цэхкама арганізацыі Вячаслаў Грышук. Яны далучыліся да грунтоўнай размовы на актуальныя тэмы: падзяліліся навінамі ў энергетычнай сферы раёна і пацікавіліся асаблівасцямі прафсаюзнай і прававой работы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…