«Молочный Мир» павіншаваў сваіх работнікаў

У Гродзенскай дзяржаўнай філармоніі прайшло ўрачыстае мерапрыемства ААТ “Молочный Мир”, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. У ліку падраздзяленняў прадпрыемства ў ім прыняў удзел Дзятлаўскі філіял пад кіраўніцтвам Андрэя Жыдко.

– Кожны філіял – гэта ўнікальная частка нашага вялікага арганізма, і менавіта зладжаная работа ўсіх аддзелаў і падраздзяленняў дазваляе нам дасягаць высокіх вынікаў, – адзначыла генеральны дырэктар ААТ “Молочный Мир” Марына Анікеева. – Дзятлаўскі філіял стаў прыкладам для пераймання дзякуючы высокай якасці вырабляемай прадукцыі і прафесіяналізму яго работнікаў. Кожны член каманды, незалежна ад сваёй пасады, уносіць значны ўклад у агульны поспех прадпрыемства. Ад вадзіцеляў да бухгалтараў – усе працуюць разам, мэтанакіравана і з поўнай аддачай, што дазваляе нам упэўнена рухацца на рынку.

У ходзе ўрачыстай цырымоніі Марына Анікеева разам з Андрэем Жыдко ўручылі ўзнагароды работнікам філіяла. Імёны лепшых з лепшых былі занесены на Дошку гонару прадпрыемства, дзе будуць знаходзіцца як прыклад для ўсіх, а Ганаровыя граматы і падзякі сталі сімвалам прызнання напружанай працы і адданасці сваёй справе. Гэтыя ўзнагароды не толькі адзначаюць заслугі асобных работнікаў, але натхняюць увесь калектыў прадпрыемства на новыя здзяйсненні.

Дошку гонару Дзятлаўскага філіяла ААТ  “Молочный Мир” папоўнілі імёны слесара-рамонтніка Міхаіла Каско, сырароба-майстра Людмілы Арцюхевіч, вадзіцеля Міхаіла Кузьмы, бухгалтара Аксаны Губар, сырароба-майстра па выспяванні сыру Віктара Удота.

Наталля АВЯРЧУК

Фота ААТ “Молочный Мир”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

2 часа ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

2 часа ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

24 часа ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago