У Гродзенскай дзяржаўнай філармоніі прайшло ўрачыстае мерапрыемства ААТ “Молочный Мир”, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. У ліку падраздзяленняў прадпрыемства ў ім прыняў удзел Дзятлаўскі філіял пад кіраўніцтвам Андрэя Жыдко.

– Кожны філіял – гэта ўнікальная частка нашага вялікага арганізма, і менавіта зладжаная работа ўсіх аддзелаў і падраздзяленняў дазваляе нам дасягаць высокіх вынікаў, – адзначыла генеральны дырэктар ААТ “Молочный Мир” Марына Анікеева. – Дзятлаўскі філіял стаў прыкладам для пераймання дзякуючы высокай якасці вырабляемай прадукцыі і прафесіяналізму яго работнікаў. Кожны член каманды, незалежна ад сваёй пасады, уносіць значны ўклад у агульны поспех прадпрыемства. Ад вадзіцеляў да бухгалтараў – усе працуюць разам, мэтанакіравана і з поўнай аддачай, што дазваляе нам упэўнена рухацца на рынку.

У ходзе ўрачыстай цырымоніі Марына Анікеева разам з Андрэем Жыдко ўручылі ўзнагароды работнікам філіяла. Імёны лепшых з лепшых былі занесены на Дошку гонару прадпрыемства, дзе будуць знаходзіцца як прыклад для ўсіх, а Ганаровыя граматы і падзякі сталі сімвалам прызнання напружанай працы і адданасці сваёй справе. Гэтыя ўзнагароды не толькі адзначаюць заслугі асобных работнікаў, але натхняюць увесь калектыў прадпрыемства на новыя здзяйсненні.

Дошку гонару Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” папоўнілі імёны слесара-рамонтніка Міхаіла Каско, сырароба-майстра Людмілы Арцюхевіч, вадзіцеля Міхаіла Кузьмы, бухгалтара Аксаны Губар, сырароба-майстра па выспяванні сыру Віктара Удота.
Наталля АВЯРЧУК
Фота ААТ “Молочный Мир”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае