У сувязі з выяўленнем неадзінкавых выпадкаў захоўвання рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў нагадваем, што за незаконныя збыт і захоўванне рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў артыкулам 15.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 50 да 200 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў, з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету прапануе фізічным асобам, якія захоўваюць у сябе забароненыя прылады рыбалоўства, добраахвотна здаць іх у інспекцыю. Фізічныя асобы, якія добраахвотна здалі забароненыя прылады рыбалоўства, вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці. Здаць сеткі можна ў Навагрудскую міжраённую інспекцыюаховы жывёльнага і расліннага свету.Тэлефоны для даведак: 8 (01597) 4-53-83, 4-53-82, 8 (033) 381-21-03.

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальнікаНавагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации