Кабінетам Міністраў Украіны 13 мая 2020 года за № 362 прынята пастанова “Аб часовым спыненні дзеяння Пагаднення паміж Кабінетам Міністраў Украіны і Урадам Рэспублікі Беларусь аб бязвізавых паездках грамадзян”, якая ўступае ў сілу 1 верасня 2020 года.
Згодна з пастановай, з Дадатка да Пагаднення паміж Кабінетам Міністраў Украіны і Урадам Рэспублікі Беларусь аб бязвізавых паездках грамадзян, у якасці дакумента для ўезду, праезду транзітам і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключаны пашпарт грамадзяніна Украіны старога ўзору, запоўнены рукапісным чынам.
У сувязі з гэтым з 1 верасня 2020 года ўезд і знаходжанне грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь па такім пашпарце выклікае прыцягненне такіх асобаў да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.55 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
Варта звярнуць увагу і на тое, што пры прад’яўленні ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі з 1 верасня 2020 года пашпарта грамадзяніна Украіны для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных Пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2020 года № 200 (акрамя ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прадугледжанай пунктам 11.11 Пераліку), у прыёме дакументаў будзе адмоўлена.
Дзеянне пастановы Кабінета Міністраў Украіны не тычыцца грамадзян Украіны – жыхароў памежных рэгіёнаў Украіны, для якіх паводле Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб парадку перасячэння беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы грамадзянамі, якія жывуць у памежных раёнах, застаецца ў сіле рэжым паездак у Рэспубліку Беларусь па ўнутраных пашпартах і пасведчаннях аб нараджэнні (для асобаў да 18 гадоў).
Разам з тым, жыхары памежных раёнаў Украіны, пазначаных у Дадатку 1 да Пагаднення, маюць права зарэгістравацца ці атрымаць дазвол на часовае, пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь па пашпарце грамадзяніна Украіны старога ўзору толькі ў памежных раёнах Рэспублікі Беларусь, пазначаных у Дадатку 1 да Пагаднення. Таксама такой катэгорыі грамадзян Украіны пры звароце ў іншыя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па пытанні перарэгістрацыі, першаснай выдачы віда на жыхарства і рэгістрацыю, будзе адмоўлена.
Уезд украінскіх грамадзян ва Украіну з тэрыторыі Беларусі па ўнутраных пашпартах будзе ажыццяўляцца бесперашкодна.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup