Паважаныя работнікі фізічнай культуры, аматары здаровага і спартыўнага ладу жыцця!

Свежыя навіны Улада

Сардэчна віншуем вас са святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Спорт сёння – візітная картка любой дзяржавы, паказчык не толькі ўзроўню яе развіцця, але і якасці жыцця насельніцтва. Гэта, у значнай ступені, лад жыцця людзей мэтанакіраваных, валявых, смелых, для якіх спаборніцтва, барацьба, першынство ёсць сэнс жыцця. Развіваючы спорт для моладзі і падтрымліваючы сістэму аздараўлення нашых грама­дзян, Беларусь выхоўвае фізічна моцнае пакаленне, падрыхтаванае да выканання любых жыццёвых задач.

Гэта свята і для тых, хто незалежна ад роду сваёй дзейнасці і ўзросту лю­біць спорт. Яно аб’ядноўвае людзей, для якіх словы “У здаровым целе – здаровы дух” з’яўляюцца важнейшым жыццёвым прынцыпам. Гэта свята – даніна ўдзячнасці і павагі ўсім, хто выбраў сваёй прафесіяй фізічную культуру і спорт.

Жадаем усім моцнага здароў’я, выдатнага настрою і бадзёрасці духу, веры ў свае сілы і новых спартыўных дасягненняў!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: