Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў вытворчасці па выніках работы за 2019 год (рашэнне № 166 ад 27.03.2020 г.) і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:
Белага Віктара Мікалаевіча – майстра ўчастка Дзятлаўскага раёна электрычных сетак філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”;
Ваніслаўчык Таццяны Пятроўны – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава”;
Гарошка Таццяны Аляксееўны – аператара машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Хвінявічы”;
Гутыры Вячаслава Генадзьевіча – прараба ўпраўлення спецыяльных работ г. Дзятлава адкрытага акцыянернага таварыства “Будкомплекс”;
Ёды Дзмітрыя Казіміравіча – галоўнага спецыяліста Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта;
Жэвагі Аляксея Аляксандравіча – галоўнага механіка адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”;
Ішуцінай Ірыны Тадэвушаўны – фельчара (старшага) аддзялення хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;
Кашко Алены Ігараўны – настаўніцы па класе скрыпкі філіяла № 1 аг. Гезгалы дзяржаўнай установы адукацыі “Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў”;
Калодка Тэрэсы Вітольдаўны – брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі малочнатаварнай фермы “Зачэпічы” камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Жукоўшчына”;
Крэмянеўскай Алены Сямёнаўны – ветэрынарнага фельчара адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;
Леашкевіч Вольгі Іосіфаўны – кладаўшчыцы склада гатовай прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;
Мілейкі Мікалая Мікалаевіча – трактарыста-машыніста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Вензавец”;
Новіка Сяргея Анатольевіча – старшага інжынера сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”;
Пасюк Святланы Іванаўны – машыніста вакуум-упаковачнай машыны Дзятлаўскага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Молочный Мир”;
Падвойскага Мікалая Дзмітрыевіча – вадзіцеля камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Белагурна”;
Пузач Вольгі Уладзіміраўны – сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”;
Скварчынскага Аляксандра Іванавіча – старшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта;
Сасінскага Аляксандра Вячаслававіча – слесара механазборачных работ адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўская сельгастэхніка”.
Сярод пераможцаў раённага спаборніцтва сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці:
Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт;
працоўны калектыў таварыства з абмежаванай адказнасцю “Ізакам Пласт”;
працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г. Дзятлава”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup