На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся навучэнцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. У гэтыя дні прынята не толькі ўшаноўваць матуляў і татаў, але і гаварыць ім словы падзякі, пра якія мы часам забываем у мітусні будняў.

У сваіх пісьмах дзяўчаты і юнакі не толькі павіншавалі бацькоў са святамі, але і прызналіся ім у любові, выказаўшы глыбокую ўдзячнасць за падтрымку, клопат і жыццёвы старт, пажадалі самага галоўнага – моцнага здароўя, даўгалецця, міру і дабрабыту.

Гэтыя шчырыя пажаданні, напісаныя ад рукі, стануць для бацькоў лепшым падарункам у Тыдзень бацькоўскай любові, сімвалізуючы непарыўную сувязь пакаленняў і важнасць сямейных адносінаў.

– Мы хочам, каб нашы мамы і таты ведалі, як моцна мы іх любім і цэнім. Будзьце ўважлівыя да сваіх блізкіх і часцей дарыце ім цёплыя словы і ўсмешкі, – кажуць навучэнцы клуба.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации